Лявон Сапега

Лявон Сапега
Лявон Сапега. Мастак Ё. Аляшкевіч, XIX ст.
Лявон Сапега. Мастак Ё. Аляшкевіч, XIX ст.

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 верасьня 1803
Памёр 1 верасьня 1878
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Аляксандар Антоні Сапега
Ганна з Замойскіх
Жонка Ядвіга Клемэнтына з Замойскіх
Дзеці Адам Станіслаў Сапега
Дзейнасьць эканаміст, вайсковец, адвакат, палітык

Лявон Сапега (18 верасьня 1803, Варшава — 1 верасьня 1878, Красічын) — палітык і грамадзкі дзяяч. Кавалер ордэна Virtuti Militari.

Лявон Сапега — заснавальнік сельскагаспадарчай акадэміі ў Дублянах, ягонае імя носіць адна з вуліцаў у Львове (мясьціна Новы Сьвет).

З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Аляксандра Антонія і Ганны з Замойскіх.

Навучаўся ў Парыжы і Эдынбургу. З пачаткам вызвольнага паўстаньня (18301831) браў удзел у дыпляматычных місіях паўстанцаў у Францыі і Вялікабрытаніі. Пазьней вярнуўся на радзіму і ўзяў удзел у баявых дзеяньнях у званьні капітана артылерыі. Быў сярод абаронцаў Варшавы (6/7 верасьня 1831). Па здушэньні паўстаньня расейскія ўлады канфіскавалі ўсе ягоныя маёнткі.

Гвалтоўна пазбаўлены даўняй рэзыдэнцыі Сапегаў у Кодзені на Берасьцейшчыне, мусіў перанесьці сядзібу роду ў Красічын на Галіччыне, якая знаходзілася пад уладай Аўстрыі. Займаўся асьветай мясцовых жыхароў.

Быў маршалкам Сойму Каралеўства Галіччыны (18611875), дзеячом Рускага Сабору, а таксама старшынём шэрагу фінансавых установаў.

Збудаваў у Львове палац (захаваўся да нашага часу). Быў адным з ініцыятараў будовы чыгункі Львоў — Кракаў[2].

У шлюбе зь Ядвігай Клемэнтынай Замойскай (9 сьнежня 1825) меў сына Адама Станіслава, астатнія дзеці памерлі ў маладым веку.

  • Sapieha Leon. Wspomnienia z lat 1803—1863. — Lwów, 1914.
  1. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 105. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Ralf Roth, Günter Dinhobl. Across the borders: Financing the world’s railways in the nineteenth and twentieth centuries. — Ashgate, 2008. P. 53.