Лягер (ад па-нямецку: Lagerbier, піва, дасьпяваючае пры захоўваньні) — тып піва, пры вырабе якога выкарыстоўваецца нізавое закісаньне з наступнай фэрмэнтацыяй пры нізкай тэмпэратуры. У цяперашні час гэта найболей распаўсюджаны тып піва, дзель якога ў сусьветным спажываньні даходзіць да 80%.
Тыповая тэхналёгія вырабу лягеру — зваранае піўное сусло астуджаюць, дадаюць дрожджы і перапампоўваюць у бак, дзе сусла бродзіць каля тыдня. Пры гэтым падтрымліваецца вызначаная тэмпэратура, каб прадухіліць акісьленьне. Затым дрожджы адлучаюць і піва накіроўваюць на другасную фэрмэнтацыю ў ёмістасьці пад вялікім ціскам вуглякіслага газу. Дабражваньне і пасьпяваньне піва пры нізкай тэмпэратуры доўжыцца ад 20 да 120 дзён, часам больш. Затым піва фільтруюць і разьліваюць у пасудзіны (бочкі, бутэлькі, слоікі і г. д.). Бутэлькавае піва часта пастэрызуюць або выкарыстоўваюць тонкае фільтраваньне для павелічэньня тэрміну захоўваньня.
Звычайны колер лягеру — сьветла-жоўты, але бываюць і цёмныя гатункі.
Лягер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў