Лязарус Шпэнглер (па-нямецку: Lazarus Spengler, 13 сакавіка 1479, Нюрнбэрг — 7 верасьня 1534, Нюрнбэрг) — сакратар Нюрнбэрскага Савета, пісьменьнік, гуманіст, адзін з заступнікаў рэфармацыі у Нюрнбэргу; прыхільнік і пасьлядоўнік вучэньня Мартына Лютэра.
Ён, аднак, не падтрымліваў радыкалаў, выступаў супраць кровапраліцьця і неаднаразова стрымліваў гарадзкія ўлады Нюрнбэрга ад жорсткіх расправаў над бунтарамі. Шпэнглер быў адным з бліжэйшых сяброў Альбрэхта Дурэра, а таксама непрымірымым апанэнтам Вілібальда Піркгеймэра. З апошнім адносіны складваліся вельмі супярэчліва.
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |