Лянгедок-Русыён

Лянгедок-Русыён (па-француску: Languedoc-Roussillon) — былы рэгіён на поўдні Францыі. Меў межы з наступнымі краінамі і былымі рэгіёнамі: на поўдні — з Гішпаніяй, на крайнім паўднёвым захадзе — з Андорай, на захадзе — з Поўдзень-Пірэнэямі, на поўначы — з Авэрньню, на паўночным ўсходзе — з Ронай-Альпамі і Правансам-Альпамі-Лазурным берагам, а на паўднёвым усходзе абмываецца Міжземным морам. Плошча 27 376 км². Насельніцтва па стане на 2012 год складала 2 700 266 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзілі 5 дэпартамэнтаў: Од, Гар, Эро, Лязэр і Верхнія Пірэнэі. Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым горадам быў Манпэлье (272 084 жыхароў). Іншыя буйныя гарады: Нім (150 564 жыхароў) і Пэрпіньян (120 959 жыхароў). У выніку тэрытарыяльнай рэформы францускіх рэгіёнаў 2014 году, 1 студзеня 2016 увайшоў разам з Поўдзень-Пірэнэямі ў склад новаўтворанага рэгіёну Аксытанія (адміністрацыйным цэнтрам усяго гэтага рэгіёну стала Тулюза).