Ляндграф (па-нямецку: Landgraf — па-лацінску: comes provincialis) — ў сярэднявечнай Нямеччыне кіраўнік княства (ляндграфства). «Ляндграф» — паходзіць ад слова «Land» зямля, краіна; і «Graf» — граф.
Тытул князёў, становішча якіх было падобна з становішчам герцагаў. На іх ляжаў абавязак ня толькі ў сваім графстве, але і ў больш шырокай вобласьці падтрымліваць мір, а ў выпадку вайны даваць каму трэба ўзброенае прыкрыцьцё. У такім сэнсе гэты тытул належаў толькі Ляндграфству Турынгіі і Эльзаса, але яго насілі і многія іншыя князі, якія не мелі падобных паўнамоцтваў.