Ляніякея | |
![]() Звышскупнасьць Ляніякеі на поўнай мапе вядомага сусьвету | |
![]() Мапа суседніх звышскупнасьцяў сусьвету, Ляніякея пазначаная жоўтым колерам | |
Зьвесткі назіраньня (эпоха J2000) | |
---|---|
Сузор’е(-і) | Паўднёвы Трыкутнік і Навугольнік (цэнтар) |
Простае ўзьняцьцё | 10г 32х |
Схіленьне | −4600° (Вялікі Атрактар) |
Найярчэйшы аб’ект | Млечны Шлях |
Колькасьць скупнасьцяў | 300—500 |
Вялікая вось | 520×106 св. г. (159 Мпк) |
Чырвонае зрушша | 0,0708 (цэнтар) |
Адлегласьць (спадарожная) | 250×106 св. г. (77 Мпк) |
Зьвязвальная маса | 1×1017[1] М☉ |
Іншыя абазначэньні | |
Мясцовая звышскупнасьць, Звышскупнасьць Ляніякеі | |
Глядзіце таксама | |
галяктычныя групы і скупнасьці, сьпіс звышскупнасьцяў |
Звышскупнасьць Ляніякея (таксама Ляніякея, мясцовая звышскупнасьць) — галяктычная звышскупнасьць, якая ўключае нашую галяктыку і яшчэ 100 000 суседніх галяктыкаў[2]. Апісаная ў верасьні 2014 року групай астраномаў Гавайскага і Ліёнскага ўнівэрсытэтаў і ўключыла ў сябе ранейшую мясцовую звышскупнасьць Панны[3][4][5][6].
Звышскопішча Ляніякея ўключае ў сябе прыкладна 100 000 галяктыкаў на працягу больш за 160 мэгапарсэкаў (520 мільёнаў сьветлавых гадоў). Прыблізная маса — 1017 сонечных масаў, ці сто тысячаў галяктыкаў, падобных да нашай, што амаль адпавядае масе звышскупнасьці Гадзіньніку. Ляніякея складае з чатырох частак, якія раней лічыліся асобнымі звышскупнасьцямі:
Найбольшымі галяктычнымі скупнасьцямі Ляніякеі ёсьць Панна, Гідра, Цэнтаўр, Эйбэл 3565, Эйбэл 3574, Эйбэл 3521, Печ, Эрыдан і Навугольнік. Агулам звышскупнасьць складаецца прыкладна з 300—500 вядомых скупнасьцяў і групаў галяктык, аднак сапраўдная іхняя колькасьць можа быць шмат большай, бо некаторыя зь іх перасякаюць Зоны ўніканьня, што практычна робіць немагчымым іх выяўленьне.
Звышскопішчы — найбольшыя аб’екты сусьвету, межы якіх вельмі складана вызначыць, асабліва знаходзячы ўнутры самога аб’екту. Дык каманда астраномаў з дапамогаю радыётэлескопаў апісвала рухі вялікай колькасьці суседніх галяктыкаў. Унутры дадзенай звышскупнасьці большасьць галяктыкаў рухаюцца ўнутар, да цэнтру масаў, які ў Ляніякеі мае назву Вялікага Атрактара і ўплывае на рух ня толькі мясцовай групы галяктыкаў з Млечным Шляхам, але й усіх іншых у звышскупнасьці. У адрозьненьне ад сваіх чатырох складовых частак, Ляніякея гравітацыйна не зьвязаная і ў пэрспэктыве будзе падзеленая цёмнай энэргіяй[5].
Ляніякея суседнічае са звышскупнасьцямі Шэплі, Гэркулеса, Валасоў Бэрэнікі і Пэрсэя-Рыбаў, аднак дакладныя граніцы між імі ня вызначаныя[4].
Назва laniakea у гавайскай мове азначае «бязьмерныя нябёсы» (lani — «нябёсы», akea — «агромністы», «невымерны»). Назву прапанаваў ад’юнкт-прафэсар гавайскай мовы Капіялянскага мясцовага коледжу Нава’а Напалеон, каб ушанаваць гонар палінэзійскіх навігатараў, якія з дапамогай арыентаваньня па небе хадзілі ў Ціхі акіян[3][7].