Мячэт | |
Лярабанга
Larabanga | |
Краіна | Гана |
Вёска | Лярабанга |
Каардынаты | 9°13′4″ пн. ш. 1°51′30″ з. д. / 9.21778° пн. ш. 1.85833° з. д.Каардынаты: 9°13′4″ пн. ш. 1°51′30″ з. д. / 9.21778° пн. ш. 1.85833° з. д. |
Канфэсія | іслам |
Тып будынка | мячэт |
Архітэктурны стыль | Sudano-Sahelian architecture[d] |
Дата заснаваньня | XVII стагодзьдзе |
Статус | Ghana’s material cultural heritage[d][1] |
Лярабанга | |
Лярабанга на Вікісховішчы |
Мячэ́т Лярабанга — мячэт «суданскага» стылю ў вёсцы Лярабанга (Гана), помнік глінянай архітэктуры. Заснаваны ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя (паводле іншых зьвестак — у XIII або ў XV стагодзьдзі) вандроўнымі мусульманамі-гандлярамі[2].
Няякасная рэстаўрацыя, праведзеная ў 1970-х, нанесла будынку значныя пашкоджаньні[3]. У 2000 падчас моцнага шторму адзін зь мінарэтаў абваліўся. Як вынік, мячэт у тым самым року быў занесены ў Сьпіс сусьветных славутасьцяў пад назіраньнем Фундацыі сусьветных славутасьцяў. Пасьля гэтага адбылася яго рэстаўрацыя на сродкі гранту American Express[4], што адначасна стала штуршком да разьвіцьця забытае тэхнікі пабудовы з гліны.
Мячэт мае чатыры ўваходы — асобна для старэйшынаў, мужчын, жанчын і муэддына. У яго, у адрозьненьне ад большасьці мячэтаў у сьвеце, маюць права заходзіць немусульмане, што прываблівае сюды турыстаў[2].
У мячэце захоўваецца Каран, датаваны прыкладна XVII стагодзьдзем.
Лярабанга (мячэт) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |