Лярэнца Пэлегрыні | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 чэрвеня 1996[1][2] (28 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Рома | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2017 2017— |
Сасуолё Рома |
47 (9) 215 (35) |
Зборныя | ||
2017— | Італія | 36 (6) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Лярэ́нца Пэлегры́ні (па-італьянску: Lorenzo Pellegrini; нар. 19 чэрвеня 1996 году) — італьянскі футбаліст, паўабаронца і капітан клюбу «Рома» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Гулец яшчэ ў веку 9 гадоў далучыўся да акадэміі сталічнай «Ромы»[3]. Запачаткаваў прафэсійную кар’еру 22 сакавіка 2015 году, калі зьявіўся на полі на замену ў матчы Сэрыі А супраць «Чэзэны»[4]. У чэрвені таго ж году далучыўся да клюбу «Сасуолё», што каштавала клюбу з Эміліі-Раманьні 1,25 мільёнаў эўра[5]. Паводле ўгоды паміж клюбамі «Рома» захавала за сабой мажлівасьць выкупіць у будучым гульца[6]. Упершыню згуляў за новы клюб 8 лістапада, калі ягоны клюб зь лікам 1:0 выгуляў «Карпі»[7]. Свой першы гол улучыў у браму «Сампдорыі»[8]. Цягам сэзону 2016—2017 гадоў замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды. Па сэзоне быў вернуты да складу «Ромы», што каштавала клюбу з сталіцы Італіі 10 мільёнаў эўра. Свой першы гол за родны клюб пацэліў 1 сьнежня 2017 году ў матчы Сэрыі А супраць клюбу СПАЛ[9]. 25 траўня 2022 году Пэлегрыні быў капітанам каманды ў фінальным матчы Лігі канфэрэнцыяў, дзе італьянскі клюб быў мацней за нідэрляндзкі «Фэеноорд». У тым сэзоне розыгрышу футбаліст быў абраны найлепшым гульцом турніру[10].
Гулец прыцягваўся да матчаў зборных Італіі розных узростаў, беручы ўдзел у розных міжнародных спаборніцтвах. Упершыню ў склад нацыянальнай зборнай Італіі быў выкліканы 31 траўня 2017 году на таварыскі матч супраць зборнай Сан-Марына, зьявіўшыся ў другім тайме. 11 чэрвеня таго ж году згуляў у складзе зборнай у адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Ліхтэнштайну. Свой першы гол у кашулі нацыянальнай дружыны здабыў 5 верасьня 2019 году ў матчы супраць зборнай Армэніі[11].
«Рома»:
Рома — цяперашні склад
|
---|
3 Анхэліньнё · 4 Крыстантэ · 5 Н’Дыка · 7 Пэлегрыні · 11 Доўбік · 12 Абдульгамід · 14 Шамуродаў · 15 Гумэльс · 16 Парэдэс · 17 Канэ · 18 Саўле · 19 Чэлік · 21 Дыбаля · 22 Эрмоса · 23 Манчыні · 26 Даль · 28 Лё Фэ · 35 Бальданцы · 56 Салемакерс · 59 Залеўскі · 61 Пізыльлі · 66 Сангарэ · 89 Марын · 92 эль-Шаараві · 98 Раян · 99 Сьвіляр · Трэнэр: Дэ Росі |