Лён

Linum usitatissimum або лён звычайны
Лён
Клясыфікацыя
Бінамінальная намэнклятура
Linum
ITIS 29201 ·

Лён (Linum) — род зялёных расьлінаў сямейства лёнавых, да роду належыць каля 200 відаў, найбольш распаўсюджаным зь якіх зьяўляецца лён звычайны. Паходзіць з рэгіёну Міжземнамор’я.

Мае тонкае прамое сьцябло, лісьце прадаўгаватае. Колер кветак часьцей за ўсё блакітны або жоўты, радзей чырвоны. Маюць строга 5 пялёсткаў[1].

Выкарыстоўваецца чалавекам у харчовай, лёгкай і іншых прамысловасьцях.

Расьце і вырошчваецца ў Беларусі.

У 2019 годзе Беларусь знаходзілася на 3-м месцы ў сьвеце паводле збору льновалакна[2].

  1. ^ Лен // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  2. ^ Беларусь знаходзіцца сярод сусьветных лідэраў па вырошчваньні льновалакна, жыта і журавінаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 15 лістапада 2019 г. Праверана 24 сьнежня 2019 г.