Лёсік Люк (па-француску: Lucky Luke) — бэльгійскі комікс з тэкстамі Рэнэ Гасіні й малюнкамі Марыса дэ Бэвэра пра ліхога каўбоя, што «страляе хутчэй за свой цень». Ён жыве на Дзікім Захадзе й заўжды сустракае ўсялякіх злачынцаў, у тым ліку і вячыстых рыштантаў братоў Дальтонаў.
Побач з «Прыгодамі Тынтына» і «Астэрыксам», «Лёсік Люк» — адна з найпапулярнейшых сэрыяў коміксаў у кантынэнтальнай Эўропе.[1]. Коміксы «Лёсік Люк» былі перакладзеныя на 23 мовы, у тым ліку на многія мовы Эўропы, некаторыя афрыканскія і азіяцкія мовы.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |