Ліваны лац. Livany / Livenhof | |||||
лат. Līvāni | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1926 | ||||
Краіна: | Латвія | ||||
Рэгіён: | Латгалія | ||||
Край: | Ліванскі | ||||
Плошча: | 4,7 км² | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 8208 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1746,38 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +371 | ||||
Паштовы індэкс: | LV-5316 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°21′14″ пн. ш. 26°10′34″ у. д. / 56.35389° пн. ш. 26.17611° у. д.Каардынаты: 56°21′14″ пн. ш. 26°10′34″ у. д. / 56.35389° пн. ш. 26.17611° у. д. | ||||
Ліваны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://livani.lv |
Ліваны, Лівэнгоф (лат. Līvāni) — места ў Латвіі, на правым беразе Дзьвіны пры ўтоку ў яе ракі Дубны. Адміністрацыйны цэнтар Ліванскага краю. Плошча 4,7 км². Насельніцтва на 2016 год — 8208 чалавек. Знаходзяцца за за 170 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі; чыгуначная станцыя на лініі Рыга — Дзьвінск, вузел аўтамабільных дарог.
Лівэнгоф — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі).
Першы пісьмовы ўпамін пра паселішча пад назвай Дубна, якое знаходзілася на месцы сучасных Ліванаў, датуецца 1289 годам. У 1533 годзе нямецкі зямянін Лівэн заснаваў тут сядзібу, якую назваў у свой гонар Лівэргофам (дваром Лівэна). У 1677 годдзе Лівэнгоф перайшоў у валоданьне Леанарда Покідзя, які ў 1678 годзе збудаваў тут першы касьцёл.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Лівэнгоф апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[2]. У 1824 годзе ён атрымаў статус мястэчка.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Лівэнгоф занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
У 1920 годзе Ліваны ўвайшлі ў склад Латвіі. У 1926 годзе яны атрымалі статус места.
|