Ліга чэмпіёнаў ЭГФ | |
Актуальны сэзон: 2022—2023 | |
Лягатыпы Лігі чэмпіёнаў і ЭГФ | |
Папярэднік | Ліга чэмпіёнаў ІГФ |
---|---|
Дысцыпліна | Гандбол |
Дата зьяўленьня | 1993 |
Арганізатар | ЭГФ |
Колькасьць удзельнікаў | 24 |
Кантынэнты | Эўропа |
Дзейны чэмпіён | Барсэлёна |
Найбольш тытулаў | Барсэлёна (11) |
Спонсар(ы) | VELUX |
Узровень у пірамідах | 1 |
Фармат турніру | кругавы, пасьля плэй-оф |
Лі́га чэмпіё́наў ЭГФ — галоўнае гандбольнае клюбнае спаборніцтва ў Эўропе, у якім бяруць удзел наймацнейшыя клюбы нацыянальных чэмпіянатаў. З сэзону 2010—2011 рокаў тытульным спонсарам Лігі чэмпіёнаў стала група VELUX, таму поўная афіцыйная назва спаборніцтва — VELUX Ліга чэмпіёнаў ЭГФ.
Адбор камандаў, якія ўдзельнічаюць у Лізе чэмпіёнаў, а таксама этап, зь якога яны стартуюць, вызначаецца рэйтынгам ЭГФ.