Лідыя Карсакуўна | |
Lidia Korsakówna | |
Дата нараджэньня | 17 студзеня 1934[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 жніўня 2013[4][1][2][…] (79 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | хвароба |
Месца пахаваньня | |
Занятак | акторка |
Гады дзейнасьці | 1953—2011 |
Дзеці | Люцына Брусікевіч[d][5] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0466671 |
Лі́дзія Карсаку́ўна (па-польску: Lidia Korsakówna; 17 студзеня 1934, Баранавічы — 6 жніўня 2013, Скалімаў) — польская акторка тэатру і кіно.
У 1950-я выступала ў Дзяржаўным ансамблі песьні і танца «Мазоўша». У 1953—1954 працавала ў Тэатры сатырыкаў ў Катавіцах, з 1955 зьвязаная з трупай Тэатру Сырэна ў Варшаве. У 1987 выйшла на пэнсію. 16 чэрвеня 2011 году Рада Варшавы надала акторцы званьне Ганаровай грамадзянкі Варшавы.
Яе мужам быў актор Казімер Брусікевіч (1926—1989). Маюць дачку Люцыну Брусікевіч.
У сярэдзіне 2010 трапіла да Дому артыстаў вэтэранаў польскай сцэны, патлумачыўшы ў інтэрвію, што відаць ніколі адтуль ужо ня вернецца[6].