Лімузэн (па-француску: Limousin) — былы рэгіён на паўднёвым захадзе Францыі. Меў межы з наступнымі былымі рэгіёнамі: на поўначы з Цэнтрам, на захадзе — з Пуату-Шарант і Аквітаніяй, на поўдні — з Поўдзень-Пірэнэямі, на ўсходзе — з Авэрньню. Плошча 16 942 км². Насельніцтва па стане на 2012 год складала 738 633 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзілі 3 дэпартамэнты: Карэз, Крэз і Верхняя Віена. Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым горадам быў Лімож (136 221 жыхароў). У выніку тэрытарыяльнай рэформы францускіх рэгіёнаў 2014 году, 1 студзеня 2016 увайшоў разам з Пуату-Шарант і Аквітаніяй у склад новаўтворанага рэгіёну Нувэль-Акітэн (з цэнтрам у Бардо).
Лімузэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|