Лінс

Лінс
Герб Лінсу Сьцяг Лінсу
Дата заснаваньня: 1920
Краіна: Бразылія
Штат: Сан-Паўлу
Плошча:
  • 570,058 км²
Вышыня: 437 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 14
Геаграфічныя каардынаты: 21°40′43″ пд. ш. 49°44′33″ з. д. / 21.67861° пд. ш. 49.7425° з. д. / -21.67861; -49.7425Каардынаты: 21°40′43″ пд. ш. 49°44′33″ з. д. / 21.67861° пд. ш. 49.7425° з. д. / -21.67861; -49.7425
Лінс на мапе Бразыліі
Лінс
Лінс
Лінс
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.lins.sp.gov.br

Лінс (па-партугальску: Lins) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 79 тысяч чалавек[2]. Знаходзіцца за 455 км ад сталіцы штату гораду Сан-Паўлу.

Горад быў закладзены ў пачатку XX стагодзьдзя і першапачаткова меў назву Санту-Антонію-ду-Кампэстры. На пашырэньне паселішча значна паўплывала адкрыцьцё чыгуначнай лініі. Фактычную незалежнасьць места атрымала ў 1920 годзе, калі Лінс быў вылучаны з складу Піражуі. У наступным назва гораду была зьмененая на Албукерке Лінс у гонар былога губэрнатара штату Сан-Паўлу, а ў 1926 годзе атрымаў канчатковую сучасную назву.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]