Лінус Югансан | ||
---|---|---|
Рост | 191 см[1] | |
Пазыцыя | цэнтральны нападнік, нападнік | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 30 лістапада 1992[2][1] (32 гады) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Фэр’естад | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2014 — цяпер |
Лінус Югансан (па-швэдзку: Linus Johansson; нар. 30 лістапада 1992 году) — швэдзкі хакеіст, нападнік клюбу «Фэр’естад».
Запачаткаваў кар’еру ў клюбе «Троя-Юнгбю». Пасьля абараняў колеры невялікіх клюбаў з ЗША і роднай Швэцыі. У 2014 годзе прыяднаўся да нарвэскага «Сторгамару», дзе замацаваўся ў складзе. Па сэзоне быў заўважаны на радзіме, дзе далучыўся да «Оскарсгамну» з другога дывізіёну. Нарэшце, у 2016 годзе склаў працоўную дамову з клюбам «Юргордэн», дэбютаваўшы зь ім у Швэдзкай хакейнай лізе. У сталічным клюбе згуляў два сэзоны, пасьля чаго прыяднаўся да «Фэр’естаду». Сэзон 2020—2021 гадоў правёў у Кантынэнтальнай хакейнай лізе, абараняючы колеры «Сочы» і «Нафтахіміка». Пасьля вярнуўся ў «Фэр’естад».