Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Ліра.
Лі́ра (па-лацінску: Lyra, Lyr) — невялікае сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба. Ліра паходзіць з доўгага шэрагу старажытнагрэцкіх сузор’яў: яно было ўключана ў лік 48 сузор’яў Пталемэя — цяпер яно зьяўляецца адным з 88 сучасных сузор’яў паводле вызначэньня Міжнароднага астранамічнага зьвязу. Побач зь Лірай знаходзяцца сузор’і Цмок, Гэркулес, Лісічка і Лебедзь. Найярчэйшая зорка Ліры — Вэга — уваходзіць у летне-восеньскі трыкутнік і ёсьць адной з найярчэйшых зорак на небе. У Беларусі сузор’е можна назіраць увесну, улетку і ўвосень.[1]
Гісторыя сузор’яў |
---|
|
48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем у II ст. н. э. |
---|
| |
| |
41 сузор’е XVI—XVII стст. |
---|
| |
| |
|
|
Каардынаты: 19г 00х 00с, +40° 00′ 00″