Лісабонскі мэтрапалітэн | |
Станцыя Telheiras | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Лісабон, Партугалія |
Пачатак працы | 29 сьнежня 1959 |
Лініі |
4 лініі Даўжыня: 45,5 км |
Колькасьць станцыяў | 55 |
Пасажырапаток на дзень | 422 тыс. (2012) |
Пасажырапаток на год | 154 млн (2012) |
Схема мэтрапалітэну | |
Лісабо́нскі мэтрапалітэ́н (па-партугальску: Metropolitano de Lisboa) — сыстэма лініяў хуткаснага транспарту Лісабону, адкрытая 29 сьнежня 1959 году.
Лісабонскі мэтрапалітэн мае 55 станцый, зь іх 51 знаходзяцца на тэрыторыі Лісабона, 2 — у Амадоры, 1 — у Адывэлашы, і 1 — на мяжы гарадоў Адывэлаш і Лісабон. Большасьць станцыяў — падземныя, 4 станцыі разьмешчаныя на эстакадах. У сувязі з тым, што ў Лісабонскім метрапалітэне выкарыстоўваецца сыстэма двухкалейных тунэляў, усе станцыі маюць плятформы берагавога тыпу.
Сумарна станцыі складаюць 4 лініі, якія абслугоўваюцца 6 перасадачнымі вузламі, кожны зь якіх зьяўляецца двухстанцыённым. 2 вузлы («Байшы-Шыяду» і «Кампа-Грандзі») маюць кросплятформенную перасадку. Рух цягнікоў — левабаковы.