Літагра́фія (ад грэц. λίθος lithos — камень і γράφειν graphein — пішу) — спосаб друку, пры якім адбітак атрымліваецца пераносам фарбы пад ціскам з плоскай, гладкай або зярністай, паверхні каменю (вапняку) або мэталічнай формы непасрэдна на паперу[1]. Спосаб быў вынайдзены ў 1796 годзе нямецкім пісьменьнікам і акторам Аляізам Зэнэфэльдэрам як танны мэтад выданьня тэатральных твораў[2][3]. Літаграфія можа выкарыстоўвацца як для друку тэкстаў, гэтак і ілюстрацыяў[4]. У беларускай графіцы літаграфія вядомая зь першай паловы XIX стагодзьдзя[1].
Літаграфіяй таксама называюць асобны твор, выраблены сродкамі літаграфіі[1].
Літаграфія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |