Лія́ны — расьліны, сьцёблы якіх няздольныя самастойна захоўваць вэртыкальнае становішча і якія выкарыстоўваюць іншыя расьліны ў якасьці апоры.
Сярод ліянаў ёсьць як дрэвавыя, так і травяністыя расьліны.
Шматлікія лазячыя папараці сустракаліся яшчэ ў камэннавугольным пэрыядзе. У наш час ліяны шырока распаўсюджаныя сярод судзіннавых расьлінаў, асабліва насенных. Пераважна, гэта трапічныя расьліны.