Магнус Ляндын Якабсэн | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 жніўня 1995[1] (29 гадоў) | |
Рост | 197 см | |
Пазыцыя | скрайні | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Кіль | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2013 2013—2014 2014—2018 2018— |
ГІК Норшэлян Кольдынг Кіль |
|
Зборныя | ||
2015— | Данія |
Магнус Ляндын Якабсэн (па-дацку: Magnus Landin Jacobsen; нар. 20 жніўня 1995 году) — дацкі гандбаліст нямецкага клюбу «Кіль» і нацыянальнай зборнай Даніі. Гуляе на пазыцыі левага скрайняга гульца. Мае старэйшага брата Нікляса, які ёсьць гандбольным брамнікам.
У 2013 годзе Ляндын склаў дамову з клюбам «Норшэлян» пасьля таго, як раней выступаў за ГІК[2]. У 2014 годзе было абвешчана, што таленавіты левы скрайні далучыўся да клюбу «Кольдынг», умовіўшыся на 2-гадовы кантракт[3]. У першы ж сэзон здабыў тытул чэмпіёна краіны. Улетку 2018 году пачаў абараняць колеры нямецкага «Кілю»[4], за які на той час гуляў ягоны брат Нікляс. У 2021 годзе Ляндын быў гандбалістам, які згуляў найвялікшую колькасьць матчаў за год, якая склала 86 гульняў. У сярэднім за год выходзіў на пляцоўку раз на чатыры дні.
|