Мазовія | |
Mazovia | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польшча |
Статус | гістарычная вобласьць[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Плоцк |
Найбуйнейшыя гарады | Варшава, Прушкаў, Ломжа, Легіянова |
Месцазнаходжаньне Мазовіі | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Мазо́вія (па-лацінску: Mazovia) — польскі гістарычны край. Сталіца — Плоцк, які ў часы валадарства Ўладзіслава Германа быў і сталіцай Польшчы.
Назва краю паходзіць ад уласнага імені Маз (параўнайце Мазуры), якое азначае чалавека, які жыве ў балотах (‘вымазанага’), альбо мясьціну, якая азначае ‘забалочаны край’.
На поўначы Мазовія межавала з Тэўтонскім ордэнам ад ракі Ожыц да Граева і ракі Элк; спачатку ў склад Мазовіі на паўночным усходзе ўваходзілі таксама Добрынская, Любаўская, Міхалоўская, Хэлмінская землі і Куявія. На ўсходзе суседнічала зь яцьвягамі, літвой і русінамі; на поўдні — з Сандомерскай зямлёй.
Цяпер большая частка Мазовіі ўваходзіць у склад Мазавецкага ваяводзтва, частка краю — на абшарах Лодзінскага і Падляскага ваяводзтваў. Невялікія тэрыторыі ляжаць таксама ў межах Вармінска-Мазурскага, Куяўска-Паморскага і Люблінскага ваяводзтваў.
У пэрыяд між 960—991 рокамі мазавецкія землі ўвайшлі ў дзяржаву вялікапольскіх палянаў. Імаверна, першай сядзібай Пястаў тут стаў Улацлавак, дзе ў сярэдзіне X стагодзьдзя замест спаленай асады збудаванае новае гарадзішча. Пасьля 979 року Пясты збудавалі гарадзішча ў Плоньску, пазьней паўсталі таксама гарадзішчы ў Плоцку, Рацёнжу, Шрэнську, Цеханаве, Грудуску, Грэбску, Насельску[1].
У часе паганскай рэакцыі(d) Мецлаў спрабаваў стварыць у Мазовіі канкурэнцыю Пястаўскай Польшчы. У 1047 року Казімер I Аднавіцель здушыў паўстаньне і аддаў частку земляў над Бугам Яраславу Мудраму за дапамогу ў змаганьні. Пасьля гэтага Пясты зьнішчылі паганскія капішчы, культы і заняліся адбудовай касьцёлаў. У 1075 року створанае Мазавецкае біскупства з сядзібай у Плоцку; аднак паўднёвыя землі Мазовіі адносіліся да Гнезьненскай архідыяцэзіі.
У пачатку XIII стагодзьдзя пачаліся набегі на Мазовію прусаў, у выніку Конрад I саступіў Тэўтонскаму ордэну Хэлмінскую зямлю. У 1275 року Мазовію ўпершыню падзялілі між сабой Баляслаў II і Конрад II, сыны Земавіта I. У 1313 року рэгіён падзялілі ўжо на тры часткі Земавіт II, Тройдзень I і Вацлаў. У 1351 року князі Земавіт III і Казімер прысягнулі на вернасьць(d) Казімеру Вялікаму. Януш Старэйшы перанёс сталіцу сваёй часткі з Чэрску ў Варшаву. Аднак паступова ў XV—XVI стагодзьдзі землі Мазовіі зноў вярнуліся пад каралеўскую ўладу (канчаткова інкарпараваныя ў 1529 року на паседжаньні вальнага сойму). У Кароне рэгіён падзелены на Раўскае, Плоцкае і Мазавецкае ваяводзтвы.
Пасьля другога і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай большая частка Мазовіі адышла да Прусіі, астатняя — Аўстрыі. У 1807 року гэтыя землі ўвайшлі ў склад створанага Напалеонам Банапартам Варшаўскага герцагства, а пасьля Венскага кангрэсу 1815 року Мазовія апынулася ў Царстве Польскім пад уладай Расеі. Спачатку створанае Мазавецкае ваяводзтва, замененае ў 1837 на губэрню, а ў 1844 — на Варшаўскую губэрню.
У міжваенны пэрыяд Мазовія ўваходзіла ў склад Варшаўскага ваяводзтва.
Падчас нацысцкай акупацыі было часткай Генэральнага губэрнатарства.
Першым сярод мазавецкіх местаў статус места атрымаў Плоцк. Да найбагацейшых месцаў у Сярэднявеччы належалі Цеханаў, Чэрск, Гастынін, Варшава, Ліў, Ломжа, Плоцк, Рава, Сахачаў і Вышаград.
Найбольшыя месты Мазовіі (больш за 20 тыс. жыхароў):
№ | Места | Насельніцтва | Плошча | Ваяводзтва |
---|---|---|---|---|
1. | Варшава | 1 863 056 | 517,20 км² | Мазавецкае |
2. | Плоцк | 117 573 | 88,04 км² | Мазавецкае |
3. | Прушкаў | 65 333 | 19,20 км² | Мазавецкае |
4. | Ломжа | 60 264 | 33 км² | Падляскае |
5. | Легіянова | 52 995 | 13,50 км² | Мазавецкае |
6. | Пясэчна | 51 979 | 16,20 км² | Мазавецкае |
7. | Астралэнка | 48 995 | 33,50 км² | Мазавецкае |
8. | Скернявіцы | 45 933 | 35 км² | Лодзкае |
9. | Отвацк | 44 333 | 47,30 км² | Мазавецкае |
10. | Зомбкі | 44 325 | 11,13 км² | Мазавецкае |
11. | Маркі | 43 164 | 26 км² | Мазавецкае |
12. | Цеханаў | 42 239 | 32,78 км² | Мазавецкае |
13. | Валомін | 42 150 | 17,24 км² | Мазавецкае |
14. | Мінск Мазавецкі | 40 297 | 13,18 км² | Мазавецкае |
15. | Жырардаў | 39 992 | 14,35 км² | Мазавецкае |
16. | Сахачаў | 35 455 | 26,19 км² | Мазавецкае |
17. | Гродзіск Мазавецкі | 32 818 | 13,19 км² | Мазавецкае |
18. | Млава | 31 047 | 34,80 км² | Мазавецкае |
19. | Новы Двор Мазавецкі | 28 564 | 28,21 км² | Мазавецкае |
20. | Ловіч | 27 896 | 23,42 км² | Лодзкае |
21. | Вышкаў | 26 841 | 20,80 км² | Мазавецкае |
22. | Кабылка | 24 414 | 19,64 км² | Мазавецкае |
23. | Пястаў | 23 140 | 5,76 км² | Мазавецкае |
24. | Остраў Мазавецка | 22 399 | 22,09 км² | Мазавецкае |
25. | Граева | 21 900 | 18,93 км² | Падляскае |
26. | Плоньск | 21 817 | 11,60 км² | Мазавецкае |
27. | Сулеювэк | 21 253 | 19,30 км² | Мазавецкае |
28. | Замбраў | 21 166 | 19 км² | Падляскае |
29. | Юзэфаў | 21 000 | 24 км² | Мазавецкае |