Макабі Тэль-Авіў

Макабі Тэль-Авіў
Поўная назва מועדון כדורגל מכבי תל אביב
Заснаваны 1906
Горад Тэль-Авіў, Ізраіль
Стадыён Блумфілд
Умяшчальнасьць: 29 400
Кіраўнік Мітчэл Голдгар[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Макабі» — ізраільскі футбольны клюб з гораду Тэль-Авіва. Заснаваны ў 1906 годзе. 25-разовы чэмпіён Ізраілю, 24-разовы ўладальнік Кубка Ізраілю.

«Макабі» ў 1913 годзе.
«Макабі» ў 1921 годзе.

У пачатку 1920-х гадоў, не зважаючы на адсутнасьць якой-небудзь лігі, «Макабі» быў вядомы як наймацнейшая футбольная каманда ў рэгіёне і часта запрашаўся на шматлікія таварыскія матчы, нават супраць брытанскіх камандаў, бо брытанцы на той момант мелі Мандат у Палестыне. Афіцыйныя турніры пачалі ладзіць у 1928 годзе па стварэньні футбольнай асацыяцыі. У 1929 годзе каманда выйграла свой першы трафэй пасьля перамогі над ерусаліскім клюбамі «Макабі Гашманаі» зь лікам 4:0. Праз год «Макабі» зноў здабыў перамогу ў чэмпіянаце пасьля перамогі каманды 48-га палка брытанскага войска зь лікам 2:1. Трэці раз перамога напаткала клюб у 1933 годзе, калі пераможаны быў тэль-авіўскі «Гапаэль» зь лікам 1:0.

У 1936 годзе клюб быў запршаны ў турнэ ў ЗША. Па дарозе за акіян «Макабі» двойчы згуляў у Францыі, прагуляўшы 2:0 парыскаму «Расінгу» і «Лілю» зь лікам 3:1. У ЗША «Макабі» перамог каманду зорак Нью-Ёрку на стадыёне Янкі, калі за гульнёй назіралі 50 тысяч гледачоў[1]. «Макабі» таксама перамогла каманду Амэрыканскай футбольнай лігі ў Брукліне і Філадэлфіі, а таксама згуляў у Канадзе, дзе ўнічыю скончыўся матч супраць каманды ўсіх зорак Таронта. Працягваючы свой тур «Макабі» саступіла клюбу «Сэнт-Луіс Старз» зь лікам 3:2 і клюбу «Бостан Сэлтыкс». Вярнуўшыся з-за акіяну гульцы «Макабі» ўчынілі страйк, бо гульцы не атрымалі выплатаў. У 1937 годзе, праз год страйкоўцы скончылі свой байкот, бо футбольная асацыяцыя выканала патрабаваньні гульцоў. У гэтым жа годзе «Макабі» яшчэ раз здабыў перамогу ў лізе.

  • Чэмпіён Ізраілю: 25
    • 1936, 1937, 1939, 1942, 1947, 1950, 1952, 1954, 1956, 1958,
    • 1968, 1970, 1972, 1977, 1979, 1992, 1995, 1996, 2003, 2013,
    • 2014, 2015, 2019, 2020, 2024
  • Уладальнік Кубка Ізраілю: 24
    • 1929, 1930, 1933, 1941, 1946, 1947, 1954, 1955, 1958, 1959,
    • 1964, 1965, 1967, 1970, 1977, 1987, 1988, 1994, 1996, 2001,
    • 2002, 2005, 2015, 2021
Актуальны на 19 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Ізраілю Аб Авішай Коэн 1995
3 Сьцяг Ізраілю Аб Рой Рэвіва 2003
4 Сьцяг Ізраілю Аб Стаў Лемкін (ар. Шахтар) 2003
5 Сьцяг Ізраілю Аб Ідан Начміяс 1997
6 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Тайрыс Асантэ 2002
7 Сьцяг Ізраілю Нап Эран Загаві (капітан) 1987
9 Сьцяг Ізраілю Нап Дор Тургеман 2003
13 Сьцяг Ізраілю Аб Раз Шлямо 1999
14 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Ёрыс ван Овэрээм 1994
15 Сьцяг Ізраілю Нап Ёнас Маледэ 1999
16 Сьцяг Ізраілю ПА Габі Канічоўскі 1997
17 Сьцяг Бразыліі Нап Вэсьлі Патаці 2003
18 Сьцяг Сэрбіі Аб Неманья Стоіч 1998
20 Сьцяг Ганы Нап Гэнры Ада 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Ізраілю Бр Офэк Мэліка 2005
26 Сьцяг Ізраілю ПА Іда Шагар 2001
27 Сьцяг Ізраілю Аб Афір Давідзада 1991
28 Сьцяг Малі ПА Ісуф Сысако 2002
29 Сьцяг Ізраілю Аб Сагіў Егэзкел 1995
33 Сьцяг Ізраілю Нап Гішам Ляюс 2000
42 Сьцяг Ізраілю ПА Дор Пэрэц 1995
55 Сьцяг Ізраілю Аб Нір Бітан 1991
77 Сьцяг Ізраілю Нап Ошэр Давіда 2001
90 Сьцяг Ізраілю Бр Рой Машпаці 1992
Сьцяг Ізраілю Бр Раі Амэдзі 2004
Сьцяг Ізраілю ПА Анар Ушмандзі 2003
Сьцяг Ізраілю Нап Эляд Мадмон 2004
  1. ^ «The First Years». Maccabi Tel Aviv

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]