Макабі Хайфа | |
![]() | |
Поўная назва | מועדון הכדורגל מכבי חיפה |
---|---|
Заснаваны | 1913 |
Горад | Хайфа, Ізраіль |
Стадыён | Кір’ят-Эліезэр Умяшчальнасьць: 14 002 |
Кіраўнік | Якаў Шагар[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга |
· 2023—2024 | 2 месца |
![]() Афіцыйны сайт |
«Мака́бі» (па-габрэйску: מועדון הכדורגל מכבי חיפה) — ізраільскі футбольны клюб з гораду Хайфы. Заснаваны ў 1913 годзе. 15-разовы чэмпіён Ізраілю (1984, 1985, 1989, 1991, 1994, 2001, 2002, 2004, 2005, 2006, 2009, 2011, 2021, 2022, 2023). Шасьціразовы ўладальнік Кубка Ізраілю (1962, 1991, 1993, 1995, 1998, 2016).
Футбольны клюб «Макабі» быў створаны ў 1913 годзе на тэрыторыі мутасарыфату Ерусаліму. Паколькі мясцовай футбольнай не існавала на тэрыторыі дзеяньня Брытанскага мандату ў Палестыне да ліпеня 1928 году, клюб гуляў толькі таварыскія матчы. Пасьля некаторага часу занядбаньня, клюб рэарганізаваўся ў лютым 1923 году[2]. У тыя часы клюб ладзіў толькі некалькі матчаў за сэзон, а таксама браў удзел у Габрэйскім кубку. На працягу доўгіх гадоў «Макабі» знаходзіўся ў ценю вечнага канкурэнта «Гапаэлю». У 1942 годзе клюб выйшаў у фінал Народнага кубка, які потым быў пераназваны ў Кубак Ізраілю па стварэньні сувэрэннай ізраільскай дзяржавы. У фінале хайфаўцы з буйным лікам 12:1 саступілі тэль-авіўскаму клюбу «Бэйтар». Нейкімі посьпехамі клюб ня мог пахваліцца ажно да пачатку 1960-х гадоў. У 1962 годзе «Макабі» зноў дакрочыў да фіналу ізраільскага кубка, дзе, нарэшце, перамог суперніка. Фінальны матч супраць тэль-авіўскага «Макабі» скончыўся зь лікам 5:2 на карысьць гульцоў з Хайфы. У наступным годзе каманда яшчэ раз трапіла ў фінал, але гэтым разам саступіла землякам з «Гапаэлю» зь лікам 1:0.
|
|