Макавыя

Макавыя
Мак снатворны (Papaver somniferum) — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадКазяльцовакветныя (Ranunculales)
СямействаМакавыя
Бінамінальная намэнклятура
Papaveraceae Juss.
ITIS 18880 ·

Макавыя (Papaveraceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 42 роды і каля 775 відаў[1].

Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы шматгадовыя, двухгадовыя, аднагадовыя або драўляныя расьліны ў родах Bocconia і Dendromecon. Лісьце ў асноўным чарговае, простае, суцэльнае або тэрмінальна падзеленае. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя; чашалісьцікаў 2, рэдка 3; пялёсткаў 4 або 6, рэдка 8 ці 12; тычачак звычайна шмат, рэдка мала. Плод — каробачка або арэх. Насеньне звычайна дробнае[2][3].

Распаўсюджваньне: у асноўным ў умераным клімаце паўночнага паўшар’я, таксама ў ПАР і раскідана па Паўднёвай Амэрыцы[2][3][4].

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 14.06.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 14.06.2020 г.  (анг.)
  4. ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 14.06.2020 г.  (анг.)