Макс Танэта

Макс Танэта
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 лістапада 1974 (50 гадоў)
Трыест, Італія
Рост 180 см
Вага 74 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1990—1992
1992—1997
1993—1994
1994—1995
1997—1999
1999
2000
2000—2004
2004—2006
2006—2010
Сан-Джаваньні
Рэджана
Фано
Равэнна
Эмпалі
Мілян
Балёньня
Леччэ
Сампдорыя
Рома
13 (1)
28 (2)
30 (2)
38 (0)
61 (4)
0 (0)
12 (0)
131 (2)
66 (8)
84 (1)
Зборныя
2007 Італія 1 (0)

Макс Танэта (па-італьянску: Max Tonetto; нарадзіўся 18 лістапада 1974 году; Трыест, Італія) — былы італьянскі прафэсійны футбаліст. Выступаў на пазыцыі абаронцы.

Пачаў Макс кар’еру на рэгіянальным узроўні. У 1997 годзе кар’ера гульца прыйшла да зруху, калі ён пераехаў у клюб «Эмпалі», дзе стаў адным зь лідэраў каманды. Гульцом зацікавіўся «Мілян», аднак у складзе «расанэры» Танэта не згуляў ніводнага матчу й праз «Балёньню» адправіўся ў «Леччэ», дзе стаў капітанам каманды ў 2003 годзе.

З 2004 па 2006 гады гулец карыстаўся вялікім посьпехам у Сэрыі А, абараняючы колеры «Сампдорыі», дзе ён дэбютаваў на міжнародных спаборніцтвах у Кубку УЭФА. Пасьля заканчэньня кантракту з «Сампдорыяй» Макс падпісаў двухгадовы кантракт з «Ромай».

У сваім першым сэзоне за «Рому» Танэта паказаў добрыя характарыстыкі, як левага абаронцы. Хоць яму ўжо было за трыццаць, гулец яшчэ, нягледзячы на траўмы, быў у стане гуляць на высокім узроўні. Ягоны кантракт з клюбам скончыўся 30 чэрвеня 2010 году, пасьля чаго Танэта скончыў кар’еру.

28 сакавіка 2007 году Танэта ўпершыню быў выкліканы ў зборную Італіі на матч супраць зборнай Шатляндыі, але на пляцоўку ў той гульні ня выйшаў, аднак ужо 2 чэрвеня таго ж году адгуляў свой ​​першы матч у складзе зборнай супраць зборнай Фарэрскіх астравоў.

Рома

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]