Максім Бабічаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 сакавіка 1986 (38 гадоў) | |
Рост | 200 см | |
Вага | 100 кг | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2002—2008 | Аркатрон Менск[d] | |
2008—2014 | Дынама Менск | |
2014—2017 | БГК імя Мяшкова | |
2017—2021 | Матор Запарожжа[d] |
Максі́м Ба́бічаў (нар. 7 сакавіка 1986 году, Менск, БССР, СССР) — беларускі гандбольны лінейны, колішні гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Цяпер працуе трэнэрам. Майстар спорту Беларусі міжнароднае клясы.
Гульнявая кар’ера Максіма Бабічава пачалася ў менскім «Аркатроне». З 2008 року ён выступаў за навастворанае менскае «Дынама». Пасьля роспуску клюбу перайшоў у БГК імя Мяшкова[1]. Улетку 2017 року перайшоў ва ўкраінскі «Матор». Скончыў кар’еру ў 2021 годзе, а пасьля далучыўся да штабу жаночай зборнай Беларусі[2].
У складзе беларускай зборнай гуляў на чэмпіянатах сьвету 2013[3], ЧС-2015, чэмпіянатах Эўропы ЧЭ-2008, ЧЭ-2014[4] і ЧЭ-2016.