Максім Высоцкі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 студзеня 1995[1] (29 гадоў) | |
Рост | 191 см | |
Вага | 83 кг[2] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014 | Менск-2 | 18 (0) |
2015—2016 | Менск | 0 (0) |
2016 | → Тарпэда Менск | 3 (0) |
2017 | Баранавічы | 15 (0) |
2017 | → Нафтан | 10 (0) |
2018 | Дняпро Магілёў | 13 (0) |
2019 | Гарадзея | 4 (0) |
2020 | Хімік | 19 (0) |
2021 | Смаргонь | 5 (0) |
2021 | Іслач | 1 (0) |
2022 | Белшына | 5 (0) |
2022—2023 | Маладэчна-2018 | 22 (0) |
2024 | Баранавічы | 13 (0) |
Максім Высоцкі (нарадзіўся 29 студзеня 1995 году) — беларускі футбаліст, брамнік клюбу «Баранавічы».
Пачынаў кар’еру ў складзе дубля футбольнага клюбу «Менск». У 2014 годзе выступаў за фарм-клюб «Менск-2» у Першай лізе. Па заканчэньні сэзону 2014 году «Менск-2» спыніў існаваньне, і Максім вярнуўся ў «Менск», дзе стаў другім брамнікам пасьля Андрэя Клімовіча. На полі гэтак і не зьявіўся. У пачатку 2016 году быў аддадзены ў арэнду менскаму «Тарпэда», аднак ня здолеў замацавацца ў складзе, і, згуляўшы ўсяго ў трох матчах, улетку пакінуў каманду. У другой палове 2016 году не гуляў праз пашкоджаньні. У пачатку 2017 году далучыўся да «Баранавічаў», дзе здолеў замацавацца ў першым складзе. У ліпені 2017 году быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». 31 ліпеня 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы з «Слуцкам» (1:0). Стаў асноўным брамнікам наваполацкага клюбу, толькі ў канцы сэзону страціў месца ў складзе. У сьнежні 2017 году вярнуўся ў «Баранавічы».
У студзені 2018 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[3]. Пачынаў сэзон у якасьці асноўнага брамніка, улетку саступіў месца Аляксею Бярэзіну. У сьнежні 2018 году пакінуў магілёўскі клюб[4]. У студзені 2019 году стаў гульцом «Гарадзеі»[5]. Цягам сэзону 2019 году ў асноўным быў другім брамнікам пасьля Ігара Даўгялы. У сьнежні 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Гарадзею»[6]. У пачатку 2020 году праходзіў прагляд у «Віцебску» і «Смалявічах», аднак сэзон пачаў у складзе шацілавіцкага «Хіміка». Спачатку чаргаваўся на поле з Аўтандзілам Лабадзэ, зь верасня трывала заняў месца першага брамніка.
У лютым 2021 году стаў гульцом «Смаргоні», дзе быў другім брамнікам пасьля Паўла Шчарбачэні. У ліпені 2021 году перайшоў у «Іслач»[7]. Быў рэзэрвовым брамнікам, згуляў толькі ў матчы апошняга тура супраць «Энэргетыка-БДУ» (0:4). У студзені 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Іслач»[8]. Неўзабаве пачаў трэнавацца з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым склаў працоўную ўгоду[9]. Пачынаў сэзон 2022 году ў якасьці галоўнага брамніка бабруйчанаў, але пазьней страціў месца ў складзе. У ліпені 2022 году пакінуў «Белшыну»[10]. У жніўні 2022 году далучыўся да «Маладэчна-2018», дзе стаў асноўным брамнікам. У студзені 2023 году некаторы час трэнаваўся з «Астраўцом»[11], аднак неўзабаве падоўжыў кантракт з маладэчанскім клюбам[12]. Пакінуў «Маладэчна» ў сьнежні 2023 году[13]. У красавіку 2024 году прыяднаўся да «Баранавічаў»[14].
У верасьні 2011 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) браў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У 2015 годзе выклікаўся ў зборную Беларусі (да 21 году), але гэтак і не згуляў за яе.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Баранавічы | 2017 | Першая ліга | 15 | –21 |
Нафтан | Найвышэйшая ліга | 10 | –21 | |
Дняпро Магілёў | 2018 | Найвышэйшая ліга | 13 | –19 |