Максім Ковель | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 студзеня 1999 (26 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 80 кг[1] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2019—2020 | БАТЭ | 0 (0) |
2019 | → Спадарожнік | 15 (0) |
2020 | → Арсэнал Койданаў | 7 (0) |
2020 | → Смалявічы | 7 (0) |
2021—2024 | Іслач | 49 (2) |
Максім Ковель (нар. 12 студзеня 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Іслачы».
Выхаванец футбольнага клюбу «Менск». З 2017 году пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У 2019 годзе замацаваўся ў складзе дубля. У ліпені 2019 году быў аддадзены ў арэнду ў рэчыцкі «Спадарожнік»[2], дзе быў трывалым гульцом асноўнага складу. Па заканчэньні сэзону 2019 году зышоў з рэчыцкай каманды[3].
У лютым 2020 году поруч зь іншымі маладымі гульцамі БАТЭ быў арандаваны койданаўскім «Арсэналам»[4]. У складзе койданаўскай каманды зьяўляўся на полі нерэгулярна. У верасьні 2020 году быў пераведзены ў «Смалявічы»[5], дзе 18 верасьня 2020 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць берасьцейскага «Руха» (0:6), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў. У далейшым замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. У сьнежні 2020 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Смалявічы»[6].
У пачатку 2021 году пачаў трэнавацца зь «Іслаччу» і ў лютым склаў працоўную дамову з клюбам[7]. У сэзоне 2021 году не зьяўляўся на полі ў Найвышэйшай лізе, але гуляў за дубль. У 2022 годзе прабіўся ў асноўную каманду, нярэдка пачынаючы матчы ў стартавым складзе. У студзені 2023 году падпісаў новае двухгадовае пагадненьне з клюбам[8].