Максім Салаш | ||
Пазыцыя: | цэнтравы | |
Рост: | 206 см | |
Вага: | 100 кг | |
Грамадзянства: | ||
Нарадзіўся: | 6 траўня 1995 (29 гадоў) | |
Клюбная інфармацыя | ||
---|---|---|
Клюб | Бурк-ан-Брэс[d] | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2012—2013 | Цмокі-Мінск-2[d] | |
2013—2014 | Real Betis Baloncesto[d] | |
2014—2015 | CB Peñas Huesca[d] | |
2015—2016 | Club Ourense Baloncesto[d] | |
2016—2017 | Полфармэкс Кутна[d] | |
2017—2018 | Цмокі-Менск | |
2018—2019 | Калеў | |
2019—2020 | Цмокі-Менск | |
2020—2022 | CB San Pablo Burgos[d] | |
2022—2023 | Ніжні Ноўгарад | |
2023— | Бурк-ан-Брэс[d] |
Максім Салаш (нар. 6 траўня 1996 году) — беларускі баскетбаліст францускага клюбу «Бурк-ан-Брэс» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Амплюа — форвард.
Пачаў прафэсійную кар’еру ў 16 гадоў: ён дэбютаваў за «Цмокі-2» у чэмпіянаце Беларусі ў сэзоне 2012—2013 гадоў і ў 7 матчах набіраў у сярэднім 2.3 ачка і 2.4 падбора. У тым жа сэзоне форвард перайшоў у гішпанскую «Кахасоль», дзе адыграў да канца чэмпіянату 2013—2014 гадоў. Улетку 2014-га году Салаш перайшоў у клюб «Уэска», што выступаў у другім дывізіёне Гішпаніі. Там беларус правёў 28 матчаў, набіраючы 7 ачкоў і 4.1 падбора ў сярэднім.
У 2015-м годзе малады форвард працягнуў кар’еру ў «Арэнсэ», які таксама змагаўся ў другой па сіле лізе Гішпаніі. Там адыграў 35 матчаў, выходзячы ў стартавым складзе і дапамагаючы камандзе 6.1 ачка і 4.4 падбора пры 48% рэалізацыі з гульні. Пасьля трох сэзонаў у Гішпаніі пераехаў у Польшчу, дзе за «Кутна» правёў 22 сустрэчы ў чэмпіянаце Польшчы. У актыве форварда — 4.5 ачка і 3.2 падбора ў сярэднім за 14 хвілін на пляцоўцы. У сэзоне 2017—2018 гадоў Максім Гуляў за Цмокі-Менск, правёў 24 матчы ў чэмпіянаце Адзінай Лігі ВТБ, набіраючы ў сярэднім 4.5 ачка і зьдзяйсьняючы 3.2 падборы пры 14 хвілінах на паркеце. У Кубку ФІБА-Эўропа форвард правёў 14 гульняў зь сярэдняй статыстыкай 5 ачкоў і 2.0 падборы за 14.6 хвілін.
У 2018—2019 гадоў прыняў прапанову эстонскага «Калева»[1]. У сьнежні 2020 году перабраўся з «Цмокаў» у гішпанскі клюб «Сан-Паблё Бургас»[2].
Максім Салаш актыўна прыцягваўся ў моладзевыя зборныя Беларусі, а ўлетку 2016-га быў выкліканы на збор нацыянальнай каманды і ўзяў удзел у кваліфікацыі Эўрабаскету-2017. Згуляў супраць Баўгарыі і Партугаліі ў прэ-кваліфікацыі чэмпіянату сьвету-2019, набіраючы па 2.5 ачка за матч[3].