Малатарня

Машына для абмалачэння зерня 1881 года

Малата́рня — машына або асобная яе частка для выдалення зерня ці насення з сельскагаспадарчых культур. Першай малатарняй, ужытай у сельскагаспадарчых мэтах, было прыспасабленне шатландскага машынабудаўніка Эндру Майкле, якое аддзяляла зерне ад сцябла і каласкоў.

Цэп для абмалоткі зерня

На працягу стагодзьдзяў зерне звычайна аддзялялася ўручную пры дапамозе цэпаў, што з'яўлялася дастаткова працаёмкім працэсам. Механізацыя гэтага працэса паступова паклала канец ручной апрацоўцы зерневых культур.

Часткова вынікам з'яўлення машын для абмалачэння зерня стаў Бунт Свінга ў Вялікабрытаніі. Зацяжныя войны, вялікія падаткі і нізкі зарабатак прымусілі сялян ў рэшце рэшт узняцца на барацьбу ў 1830 годзе. Гэтыя сяляне сталі беспрацоўнымі на некалькі год у выніку шырокага ўжывання і распаўсюджання малатарных машын.

Існуюць малатарні для малацьбы збожжа, лёну, канапель, кукурузы і іншых. Паводле канструкцыі малатарні бываюць простыя (толькі абмалочваюць) і складаныя (абмалочваюць, ачышчаюць і сартуюць зерне). У льно-, каноплеўборачных і збожжавых камбайнах малатрані — асобныя апараты, якія працуюць зладжана з іншымі мэханізмамі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малатарнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў