മലയാളം വിക്കിപീഡിയ | |
Тып | энцыкляпэдыя |
---|---|
Даступныя мовы | малаялам |
Уладальнік | Фундацыя «Вікімэдыя» |
Пачатак працы | 21 сьнежня 2002 (22 гады таму) |
Камэрцыйны? | не |
Рэгістрацыя | ёсьць, задарма, неабавязкова |
Прыбытак | няма |
Актуальны стан | дзейны |
Ліцэнзія | CC BY-SA 3.0[d] і ЛВД ГНУ |
ml.wikipedia.org |
Малая́ламская Вікіпэ́дыя (малаялам: മലയാളം വിക്കിപീഡിയ) — разьдзел Вікіпэдыі на мове малаяламе. Быў запушчаны 21 сьнежня 2002 году. На 23 красавіка 2011 году утрымліваў 17 688 артыкулаў. На сёньняшні дзень гэты разьдзел зьмяшчае 86 472 артыкулы[1].
Вікіпэдыя на мове малаяламе былая створана зь ініцыятывы студэнта Вінода Мэнона (Vinod Menon M.P.) 21 сьнежня 2002 году. На працягу наступных двух гадоў ён заставаўся ключавым аўтарам разьдзелу, а сам падзел разьвіваўся даволі павольна. Амаль усе ўдзельнікі малаяламскае Вікіпэдыі на той момант былі прадстаўнікамі народу малаялі, які жыве за межамі штату Кералы ў Індыі, дзе жыве большасьць носьбітаў гэтае мовы. Развіцьцё разьдзелу таксама абцяжарвала адсутнасьць Унікод-стандарту для мовы малаяламу.
Да сярэдзіны 2004 году Ўнікод і інструмэнты ўводу набываюць папулярнасьць. Атрымлівае распаўсюджваньне вядзеньне блёгаў на малаяламе. Гэтыя прылады выкарыстоўваюцца й для працы на Вікіпэдыі. Такім чынам да сьнежня 2004 году колькасьць артыкулаў дасягае 100. У сярэдзіне 2005 году назіраецца прыток удзельнікаў, а ў верасьні 2005 року зьяўляецца першы адміністратар. Празь месяц ён становіцца бюракратам, і, такім чынам, гэты разьдзел становіцца самадастатковым ў пляне кіраваньня.
Першым буйным СМІ, якое напісала пра малаяламскую Вікіпэдыю, стала штодзённая газэта «Mathrubhumi», якая напісала пра праект 2 верасьня 2007 году ў межах свайго «Sunday Supplement»[2]. Гэта выклікала значную цікавасьць да праекту, і павелічэньне колькасьці ўдзельнікаў.
Па меры павелічэньня колькасьці артыкулаў рабіліся захады па павелічэньні іхняй якасьці. Калі разьдзел пераадолеў мяжу ў 10 000 артыкулаў 1 чэрвеня, шэраг друкаваных і онлайн-газэтаў напісаў пра гэтую падзею[3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][13].