Малдаўская мова

Малда́ўская мо́ва
па-малдаўску: лимба молдовеняскэ
Ужываецца ў Малдоўская ССР
Прыднястроўе
Народ(-ы) Малдаване
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Прыднястроўе
Пісьмо Малдаўская кірыліца і кірыліца
Коды мовы

Малда́ўская мо́ва (па-малдаўску: лимба молдовеняскэ) — паняцьце, якім вызначаецца дзяржаўная мова Малдовы. Па меркаваньні большасьці лінгвістаў, зьяўляецца малдаўскім дыялектам дака-румынскай мовы, нароўні зь іншымі рэгіянальнымі румынскімі дыялектамі: мунтэнскім, алтэнскім, ардэленскім (трансыльванскім) і інш[1].

Малдаўская мова таксама зьяўляецца адной з афіцыйных моваў самаабвешчанай, але непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, дзе, у адрозненьне ад астатняй тэрыторыі Малдовы, захоўваецца кірылічная графіка. Ва Ўкраіне мае рэгіянальны статус, пры гэтым улічваючыся асобна ад румынскай мовы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]