Мальмё | |
Поўная назва | Malmö Fotbollförening |
---|---|
Заснаваны | 24 лютага 1910 |
Горад | Мальмё, Швэцыя |
Стадыён |
Свэдбанк Умяшчальнасьць: 24 000 |
Прэзыдэнт | Андэрс Польсан[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Альсвэнскан |
· 2024 | 1 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы mff.se (швэд.) (анг.) |
«Мальмё» (па-швэдзку: Malmö) — швэдзкі футбольны клюб з гораду Мальмё. Заснаваны ў 1910 годзе. 27-разовы чэмпіён Швэцыі і 16-разовы ўладальнік Кубка Швэцыі.
Клюб узьнік з ініцыятывы гарадзкіх уладаў 1905 году, калі яны спрабавалі заахвоціць маладых людзей у Мальмё гуляць у футбол. Адной з такіх моладзевых арганізацыяў быў клюб «Ідрот», які і лічыцца папярэднікам «Мальмё». У 1909 годзе «Ідрот» далучыўся да новастворанай футбольнай сэкцыі спартовага клюбу ІФК, але неўзабаве праз разнагалосьсі каманда выйшла з складу спартовага клюбу. 24 лютага 1910 году 19 сябраў «Ідроту» заснавалі клюб «Мальмё». Першым старшынём клюбу быў Вэрнэр Мортэнсан[2].
|
|