Мальтыйскі ўнівэрсытэт | |
Лягатып | |
Заснаваны | 1769 |
---|---|
Колькасьць пэрсаналу |
|
Месцазнаходжаньне | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Зьвяз міжземнаморскіх унівэрсытэтаў[d], Утрэхцкая сетка[d], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][3] і Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][4] |
Вэб-сайт | um.edu.mt (анг.) |
Мальты́йскі ўнівэрсытэ́т (па-мальтыйску: L-Università ta’ Malta) — найвышэйшая адукацыйная ўстанова на Мальце. Тут рыхтуюцца ня толькі бакаляўры, але таксама асьпіранты. Установа ёсьць сябрам Эўрапейскай унівэрсытэцкай асацыяцыі, Асацыяцыі ўнівэрсытэтаў Садружнасьці, Утрэхцкай сеткі ды іншых аб’яднаньняў[5].
Папярэднікам сучаснага ўнівэрсытэту быў езуіцкі калегіюм, які быў створаны 12 лістапада 1592 году[6]. Паміж 1595 і 1597 гады быў пабудаваны асобны будынак дзеля ўстановы. На сёньня ён вядомы як Валецкі кампус[7]. Езуіты былі выгнаныя з Мальты ў 1768 годзе, і хоць іхняя маёмасьць была перайшла на балянс ордэну гасьпітальераў, каледж працягнуў сваю працу, а прафэсары захавалі свае пасады[7]. Як Мальтыйскі ўнівэрсытэт ўстанова паўстала 22 лістапада 1769 году, калі вялікі магістар Мануэл Пінту да Фансэка падпісаў адпаведную пастанову. Унівэрсытэт ненадоўга перапыняў сваю працу за часам кіраваньня Франсіска Хімэнэса дэ Тэхады ў 1770-х гадах, але ягоны пераемнік Эмануэль дэ Раан-Пальдзю аднавіў працу ўнівэрсытэту ў 1779 годзе[6]. За часам францускай акупацыі з 1798 па 1800 гады ўнівэрсытэт быў заменены Цэнтральнай школай, але ў пачатку XIX стагодзьдзя быў зноў адноўлены брытанцамі. З 1937 па 1974 гады ўстанова была вядомая як Каралеўскі ўнівэрсытэт Мальты[7].