Мамаевы курган — курган вышынёй 102 м, разьмешчаны ў цэнтральнай часцы гораду Валгаграду. Найвышэйшы пункт гораду. Сваю назву курган атрымаў па імі хана Мамая, які меў дачыненьне да гэтых краёў.
За гэты ваенна важны курган, зь якога бачна ўвесь горад, у час Сталінградзкай бітвы, і асабліва ў верасьні 1942 і студзені 1943, адбываліся жорскія баі, у час якіх курган ня раз пераходзіў з рук у рукі.
Мамаевы курган — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў