Мамбаса

Мамбаса
Герб Мамбасы Сьцяг Мамбасы
Дата заснаваньня: 1593
Краіна: Кенія
Правінцыя: Прыбярэжная
Акруга: Мамбаса
Плошча:
  • 294,7 ± 0,1 км²
Вышыня: 50 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 1 208 333 чал. (2019)
Тэлефонны код: 041
Геаграфічныя каардынаты: 4°3′0″ пд. ш. 39°40′0″ у. д. / 4.05° пд. ш. 39.66667° у. д. / -4.05; 39.66667Каардынаты: 4°3′0″ пд. ш. 39°40′0″ у. д. / 4.05° пд. ш. 39.66667° у. д. / -4.05; 39.66667
Мамбаса на мапе Кеніі
Мамбаса
Мамбаса
Мамбаса
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mombasa.go.ke/

Мамба́са (па-ангельску: Mombasa) — узьбярэжны горад у Кеніі ля Індыйскага акіяну. Гэта была першая сталіца Брытанскай Усходняй Афрыкі, перш чым Найробі атрымала такі статус. Цяпер горад ёсьць цэнтрам Прыбярэжнай правінцыі і акругі Мамбаса. Гэта найстарэйшы горад у краіне і другі паводле колькасьці насельніцтва горад Кеніі пасьля Найробі[1]. У той час як паводле стану на 2019 год жыхароў у Мамбасе налічвалася каля 1,2 млн чалавек, аглямэрацыя места з улікам прадмесьцяў сягала 3,5 млн чалавек[2]. Выгаднае разьмяшчэньне гораду спрыяла ягонаму важнаму статусу яшчэ ў старажытнасьці. У XII стагодзьдзі Мамбаса была квітнеючым гандлёвым горадам. Яго ў 1151 годзе згадвае ў сваіх працах арабскі географ Аль-Ідрысі. Найстарэйшы каменны мячэт у Мамбасе быў пабудаваны каля 1300 году. У канцы дакаляніяльнага пэрыяду Мамбаса сталася залежнай ад рабскай працы. А на працягу раньняга сучаснага пэрыяду гарадзкі порт быў ключовым вузлом у складаных гандлёвых сетках Індыйскага акіяну. На сёньня горад зарабляе на турызьме, але гандаль працягвае гуляць значную ролю. Маецца ўласны аэрапорт.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]