Манака (футбольны клюб)

Манака
Поўная назва па-француску: Association sportive Monaco Football Club
Заснаваны 23 жніўня 1924
Горад Фанвіей, Манака
Стадыён Люі II
Умяшчальнасьць: 18 523
Прэзыдэнт Дзьмітры Рыбалоўлеў[d]
Кіраўнік Дзьмітры Рыбалоўлеў[d] і Грымальдзі[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2023—2024 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
asmonaco.com (фр.)​ (анг.)​ (рас.)​ (гішп.)​ (парт.)

«Манака» (па-француску: Monaco) — футбольны клюб з гораду Фанвіей, княства Манака. Клюб быў заснаваны ў 1924 годзе й выступае ў Лізе 1, найвышэйшым дывізіёне францускага футболу, з сэзону 2013—2014 гадоў. Каманда гуляе свае хатнія матчы на ​​стадыёне «Люі II» у Фанвіей.

Не зважаючы на тое, што клюб месьціцца ў Манака, клюб лічыцца францускім, бо выступае ў францускай сыстэме футбольных ліг, і таму, што Княства Манака не зьяўляецца сябрам УЭФА[2][3]. «Манака» ёсьць адным з самых пасьпяховых клюбаў у Францыі, заваяваўшы сем чэмпіёнскіх тытулаў і атрымаўшы перамогу ў пяці розыгрышаў Кубку Францыі. Клюб таксама рэгулярна выступае ў эўрапейскіх футбольных спаборніцтвах, заняўшы другое месца ў гэткіх турнірах, як то Кубак уладальнікаў кубкаў УЭФА й Ліга чэмпіёнаў у 1992 і 2004 гадох адпаведна.

Найбольш пасьпяховымі гадамі клюбу лічацца 1970-я й канец 1980-х. Найбольш выбітнымі галоўнымі трэнэрамі клюбу зьяўляюцца Люсьен Ледзюк й Арсэн Вэнгер, на працягу якіх клюб быў адным зь лідэраў эўрапейскага футболу. Традыцыйнымі колерамі «Манака» зьяўляюцца чырвоны й белы, што адпавядае колерам сьцяга княства. «Манака» зьяўляецца чальцом Асацыяцыі эўрапейскіх клюбаў. У сьнежні 2011 году дзьве траціны акцыяў клюбу былі прададзены інвэстыцыйнай групе на чале з расейскім мільярдэрам Дзьмітрыем Рыбалоўлевым[4].

Пры фінансавай падтрымцы Рыбалоўлева клюб набыў некалькі знакамітых гульцоў, у тым ліку Радамэля Фалькао, Жуана Маўтыньню, Хамэса Радрыгеса й Рыкарду Карвалью, якія дэбютавалі за клюб у сэзоне 2013—2014 гадоў.

Футбольны клюб «Манака» быў заснаваны 23 жніўня 1924 году як аб’яднаньне шматлікіх мясцовых клюбаў, заснаваных у Францыі й у княстве. Першыя гады клюб праводзіў у аматарскіх рэгіянальных спаборніцтвах францускага дэпартамэнту Праванс-Альпы-Лазурны бераг, хутка павышаючы клясу лігаў ў 1920-х гадох. У 1933 годзе «Манака» быў запрошаны ў Фэдэрацыю футболу Францыі, атрымаўшы такім чынам прафэсійны статус. Аднак дэбют клюбу ў другім дывізіёне атрымаўся правальным паколькі каманда была адкінута ў аматарскую лігу на наступны год. Да 1948 году «Манака» паўторна набыў прафэсійны статус і вярнуўся да францускага другога дывізіёну, стала сканчваючы сэзон у вышэйшых эшалёнах лігі. З гэтым вынікам сталых намаганьняў у прасоўваньні да францускага першага дывізіёну «Манака» ў 1953 годзе атрымала права выступаць у найвышэйшай лізе францускага першынства.

У 1960 годзе першы знакавы трэнэр «Манака» Люсьен Ледзюк, прывёў клюб да ягонага першага прафэсійнага трафэю, Кубку Францыі. У фінале спаборніцтва манегаскі нанесьлі паразу клюбу «Сэнт-Эт’ен» зь лікам 4:2 у дадатковы час. Гэты першапачатковы посьпех быў палепшаны ў наступным годзе, калі клюб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Францыі ў першы раз у сваёй гісторыі, атрымаўшы права на ўдзел у Кубку эўропейскіх чэмпіёнаў. Ледзюка апасьля прывёў клюб да першага залатога дублю ў 1963 годзе. Пасьля ад’езду Ледзюка ў 1963 годзе, «Манака» замацаваўся ў сярэдзіне табліцы лігі на працягу большай часткі наступнага дзесяцігодзьдзя. У 1975 годзе Жан-Люі Кампара, сын былога прэзыдэнта Шарля Кампара, стаў старшынём клюбу. У сваім другім сэзоне, ён вярнуў у клюб Ледзюка, які адразу ж заваяваў клюбу прасоўваньне ў першы дывізіён у 1977 годзе й выйграў чэмпіянат краіны на наступны год. Ледзюка пасьля пакінулі клюб зноўку ў 1979 годзе. Новымі трэнэрамі пачаргова былі Люсьен Мюлер і Жэрар Банід, абодва зь якіх ня здолелі спыніць падзеньне клюбу.

На пачатку 1980-х гадоў клюб зноўку пачаў дабівацца посьпехаў у нацыянальных спаборніцтвах. «Манака» атрымліваў тытулы амаль кожны другі год, то бок Кубак Францыі ў 1980 годзе й 1985 годзе, чэмпіянат Францыі ў 1982 годзе, удзел у фінале Кубку Францыі ў 1984 годзе. У сэзоне 1985—1986 гадоў, «Манака» перамог «Бардо» зь лікам 9:0, што й да сёньняшнага дня зьяўляецца адной з самых вялікіх перамог у гісторыі клюбу[5].

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Польшчы Бр Радослаў Маецкі 1999
2 Сьцяг Бразыліі Аб Вандэрсан 2001
4 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Ёрдан Тэзэ 1999
5 Сьцяг Нямеччыны Аб Тылё Керэр 1996
6 Сьцяг Швайцарыі ПА Дэніс Закарыя (капітан) 1996
7 Сьцяг Марока ПА Эльес Бэн Сэгір 2005
8 Сьцяг Бэльгіі ПА Эліёт Матазо 2002
9 Сьцяг ЗША Нап Фоларын Балоган 2001
10 Сьцяг Расеі ПА Аляксандар Галавін 1996
11 Сьцяг Францыі Нап Магнэ Акліюш 2002
12 Сьцяг Бразыліі Аб Каю Энрыке 1997
13 Сьцяг Францыі Аб Крыстыян Мавіса 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Сэнэгалу ПА Лямін Камара 2004
16 Сьцяг Швайцарыі Бр Філіп Кён 1998
17 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Вільфрэд Сынго 2000
18 Сьцяг Японіі Нап Такумі Мінаміна 1995
20 Сьцяг Францыі Аб Касум Уатара 2004
21 Сьцяг Францыі Нап Жорж Іленікена 2006
22 Сьцяг Ганы Аб Магамэд Салісу 1999
27 Сьцяг Сэнэгалу Нап Крэпэн Дыята 1999
36 Сьцяг Швайцарыі Нап Брээль Эмбалё 1997
37 Сьцяг Францыі ПА Эдан Дыёп 2004
50 Сьцяг Францыі Бр Ян Льенар 2003
88 Сьцяг Францыі Аб Сунгуту Магаса 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]