Манасіева пакаленьне — вяло сваю радаслоўную ад Манасіі, старэйшага сына Іосіфа. Яшчэ ў часы Майсея пакаленьне Манасіі колькасна пераўзыходзіла Эфраімава пакаленьне і таму пры падзеле Палестыны атрымала землі па абодвух баках Іардана. 3ь цягам часу заіарданская частка гэтага пакаленьня стала аб’ектам нападаў з боку асырыйцаў, а ў пэрыяд панаваньня цара Осія была заваявана асырыйскім царом Салманасарам V.[1]