Ма́нга — ядомая костачкавая садавіна, якая ёсьць плодам трапічнага дрэва Mangifera indica. Паходзіць з рэгіёну паміж паўночна-заходняй М’янмай, Банглядэшам і паўночна-ўсходняй Індыяй[1][2]. Расьліна культывуецца ў Паўднёвай і Паўднёва-Ўсходняй Азіі з старажытных часоў, што зь цягам часу прывяло да стварэньня гатункаў манга двух асноўных тыпаў, вядомых як індыйскі тып і тып Паўднёва-Ўсходняй Азіі[1][2]. Іншыя віды расьлінаў роду манга (Mangifera) таксама маюць ядомыя плады, якія таксама называюць словам «манга», але большасьць зь іх сустракаюцца толькі ў рэгіёне Малезіі[3].
Існуе некалькі сотняў гатункаў манга. У залежнасьці ад гатунку плады адрозьніваюцца памерам, формай, смакам, колерам скуркі і мякішу, які можа быць бледа-жоўтым, залацістым, зялёным або аранжавым[4]. Манга ўважаецца нацыянальным фруктам Індыі, Пакістану і Філіпінаў[5][6], у той час як дрэва манга ёсьць нацыянальным дрэвам Банглядэшу[7].
^Morton, Julia Frances (1987). «Mango». In: Fruits of Warm Climates. NewCROP, New Crop Resource Online Program, Center for New Crops & Plant Products, Purdue University. — С. 221—239. — ISBN 978-0-9610184-1-2.