Славутасьць | |
Манмартр
| |
Лесьвіца Манмартру
| |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | XVIII акруга Парыжу[d] |
Манмартр на Вікісховішчы |
Манма́ртр (па-француску: Montmartre, літар. гара пакутнікаў) — назва 130-мэтровага ўзгорку на поўначы Парыжа і старажытнарымскага паселішча. У 1860 г. раён зрабіўся часткай горада, даў назву 18-й муніцыпальнай акрузе.
Узгорак Манмартр — самая высокая кропка Парыжа. На вяршыні ўзгорка знаходзіцца базыліка Сакрэ-Кёр, адна з самых папулярных славутасьцяў францускай сталіцы. Узысьці на Манмартр можна па знакамітай лесьвіцы або з дапамогай фунікулёру.
У 2001 годзе на вялікія экраны выйшаў фільм «Амэлі», месцам дзеяньня якога стаў Манмартр. Гэта прыцягнула сюды новую хвалю турыстаў.
|