Каардынаты: 48°51′22″ пн. ш. 2°17′54″ у. д. / 48.85611° пн. ш. 2.29833° у. д.
Марсава поле (па-француску: Champ de Mars) — грамадзкі парк у 7-й акрузе Парыжу, паміж Эйфэлевай вежай з паўночнага захаду і Вайсковай школай з паўднёвага захаду. Знаходзіцца ў заходняй частцы гораду, на левым беразе Сэны.
У 1751 годзе Людовік XV прыняў рашэньне стварэньня Вайсковай школы для хлопчыкаў зьбяднелых шляхетных сем’яў. Адкрытая шырокая тэрыторыя перад будынкам новай школы была названая Марсавым полем у гонар бога вайны Марса і выкарыстоўвалася як вайсковы пляц і для парадаў. Менавіта тут была ўрачыста прынесена прысяга першай францускай канстытуцыі 14 ліпеня 1790 году, тут адбываліся падзеі народнага паўстаньня 17 ліпеня 1791 году.
У 1783 годзе фізыкі Шарль і браты Рабэр праводзілі на Марсавым поле першыя досьледы па аэрастатыцы. У 1874 годзе адзін зь піянэраў паветраплаваньня Бляншар упершыню зьдзейсьніў кіраваны палёт на паветраным шары. Пасьля Вялікай рэвалюцыі на Марсавым поле ладзіліся патрыятычныя сьвяты. З 1833 па 1860 гады праводзіліся скачкі. З 1867 году тут сталі рэгулярна праводзіцца сусьветныя выставы.
Марсава поле (Парыж) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|