Мартын Дэмічэліс | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 сьнежня 1980[1][2][3][…] (44 гады) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2003 | Рывэр Плэйт | 52 (1) |
2003—2011 | Баварыя | 174 (13) |
2004 | Баварыя II[d] | 1 (0) |
2011—2013 | Маляга | 84 (7) |
2013 | Атлетыка Мадрыд | 0 (0) |
2013—2016 | Манчэстэр Сіці | 78 (3) |
2016—2017 | Эспанёл | 2 (0) |
2017 | Маляга | 10 (0) |
Зборныя | ||
2005—2016 | Аргентына | 51 (2) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2022—2024 | Рывэр Плэйт | |
2024—2025 | Мантэрэй |
Марты́н Гасто́н Дэмічэ́ліс (па-гішпанску: Martín Gastón Demichelis, marˈtin demiˈt͡ʃelis; нар. 20 сьнежня 1980 году, Жустыніяна Пасэ, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст, гулец зборнай Аргентыны. Дзейнічаў у асноўным як цэнтральны абаронца, часам выступаў і на пазыцыі адцягнутага назад паўабаронцы.
Прафэсійная кар’ера Мартына пачалася ў 2001 року ў клюбе «Рывэр Плэйт» з Буэнас-Айрэсу, у моладзевай школе якога ён вучыўся тры гады. Дэбют за клюб у першым дывізіёне адбыўся 2 верасьня 2001 году.
У 2003 Дэмічэліс перайшоў у нямецкую «Баварыю» за 4,5 мільёну €. Першыя сэзоны яго перасьледавалі траўмы, але пры новым трэнэры Фэліксе Магаце Дэмічэліс стаў гульцом асноўнага складу. Наступны трэнэр Отмар Гіцфэльд пасьпяхова перавёў Мартына з паўабаронцаў на пазыцыю цэнтральнага абаронцы. Зь Люісам ван Галем стасункі ў гульца ня склаліся[5], ён перастаў трапляць у аснову і выказаў жаданьне перайсьці ў іншы клюб. За «Баварыю» Мартын выступаў цягам сямі з паловай гадоў[6] і заваяваў з клюбам 11 тытулаў.
Напрыканцы сьнежня 2010 року Дэмічэліс падпісаў угоду з гішпанскай «Малягай», якую трэніраваў ягоны былы трэнэр па «Рывэр Плэйт» Мануэль Пэлегрыні. Дэбют у Ля Лізе адбыўся 8 студзеня 2011 ў матчы з Атлетыкам Більбао. У гэтым сэзоне клюб здолеў пазьбегнуць вылету, а 22 жніўня 2012 Мартын забіў першы гол каманды ў Лізе чэмпіёнаў, адолеўшы грэцкі «Панатынаікос» зь лікам 2:0[7].
Па сканчэньні кантракту з «Малягай» Дэмічэліс перайшоў у «Атлетыка Мадрыд»[8], у якім правёў меней за два месяцы і ніводнага разу ня выйшаў на поле.
1 верасьня 2013 году Мартын Дэмічэліс перайшоў у клюб ангельскай Прэм’ер-лігі «Манчэстэр Сіці»[9], дзе ізноў далучыўся да свайго колішняга трэнэра па «Рывэр Плэйт» і «Малязе» Мануэля Пэлегрыні. Дэбют у складзе манчэстэрцаў адбыўся 27 кастрычніка 2013, а першы гол за МС Дэмічэліс забіў 22 сакавіка 2014 году ў матчы з «Фулгэмам», які завяршыўся зь лікам 5:0[10].
Мартын Дэмічэліс дэбютаваў за зборную Аргентыны ў 2005 року. 11 верасьня 2007 забіў свой першы гол у ейным складзе ў таварыскім матчы са зборнай Аўстраліі (1:0).
У зборнай Дыега Марадоны Дэмічэліс згуляў ва ўсіх матчах на чэмпіянаце сьвету ў Паўднёвай Афрыцы і забіў першы гол матчу групавой стадыі са зборнай Грэцыі[11].
У лістападзе 2011 року Дэмічэліс страціў месца ў зборнай пасьля кваліфікацыйнага матчу на чэмпіянат сьвету супраць Балівіі. Праз два з паловай гады ён быў нечакана ўключаны ў склад зборнай на ЧС-2014[12].
«Рывэр Плэйт»:
«Баварыя»:
«Манчэстэр Сіці»:
Аргентына:
У 2007 року ажаніўся з мадэльлю Эвангелінай Андэрсан, маюць сына Мартына Бастыяна (нарадзіўся ў 2009 годзе)[13].
Мартын Дэмічэліс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў