Мартын Льюіс Пэрл

Мартын Пэрл
Martin Lewis Perl
Амэрыканскі фізык,
ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
Дата нараджэньня 24 чэрвеня 1927(1927-06-24)[1][2][3]
Месца нараджэньня Нью-Ёрк
Дата сьмерці 30 верасьня 2014(2014-09-30)[4][1][3] (87 гадоў)
Месца сьмерці Пала-Альта
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца вучобы Калюмбійскі ўнівэрсытэт
Занятак фізык, інжынэр, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы
Сябра ў Нацыянальная акадэмія навук ЗША, Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] і Амерыканскае фізічнае таварыства[d][5]
Навуковы кіраўнік Ісідар Айзэк Рабі[d]
Узнагароды Прэмія Вольфа (1982)
Нобэлеўская прэмія — па фізыцы

Ма́ртын Лью́іс Пэрл (па-ангельску: Martin Lewis Perl; 24 чэрвеня 1927, Нью-Ёрк, ЗША — 30 верасьня 2014, Пала-Альта, ЗША) — амэрыканскі фізык, прафэсар, грамадзкі дзяяч, ляўрэат прэміі Вольфа (1982) за адкрыцьцё шэрагу элементарных часьцінак, у тым ліку кваркаў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы (палова преміі за 1995 рок «за адкрыцьцё таў-лептону»; другую палову прэміі атрымаў Фрэдэрык Райнэс «за экспэрымэнтальнае выяўленьне нэўтрына»).

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і выхадца зь мястэчка Пружана (цяпер места ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі[6]) Оскара Пэрла ды Фаі Разэнталь. Оскар Пэрл вырас на Мангэтэнскім Іст-Сайдзе, Фая Разэнталь — у Бруклінскім Браўнсьвілі. Акрамя Мартына, у сям’і Оскара і Фаі нарадзілася яшчэ адно дзіцё — Ліля Пэрл[7].

Падчас Другой сусьветнай вайны быў марскім пехацінцам (1944—1945). У 1948 скончыў хімічны факультэт Політэхнічнага інстытуту ў Брукліне. У 1948—1950 працаваў у фірме «Джэнэрал Электрык». Зацікавіўшыся атамнаю фізыкаю, паступіў у коледж на курс фізыкі, потым у Калюмбійскі ўнівэрсытэт, дзе пад кіраўніцтвам прафэсара Рабі заняўся навуковаю працаю ў галіне элемэнтарных часьцінак. У 1963 Мартын Пэрл быў запрошаны працаваць на будаваны ў Стэнфардзе лінейны паскаральнік. Тут ён з калегамі праектавалі і будавалі ўстаноўкі для пацьверджаньня сваіх навуковых гіпотэз. Цягам 1970-х рр. тут была пастаўленая вялікая колькасьць экспэрымэнтаў, што дазволілі зрабіць шэраг найістотнейшых адкрыцьцяў. У сярэдзіне 1970-х Мартын Пэрл адкрыў элемэнтарную часьцінку таў-лептон.

За адкрыцьцё гэтак званага трэцяга пакаленьня элемэнтарных часьцінак (таў, таў-нэўтрына, верхні і ніжні кваркі) Пэрл быў уганараваны прэміі Вольфа па фізыцы (1982). Пасьля Пэрл падзяліў зь фізыкам Фрэдэрыкам Райнэсам Нобэлеўскую прэмію па фізыцы (1995). Навуковец працаваў таксама над прымяненьнем оптыкі і электронікі, займаўся пытаньнямі абароны навакольнага асяродзьдзя, заставаўся перакананым супраціўнікам атамнага ўзбраеньня.

  1. ^ а б Martin L. Perl // Музэй Гугенгайма — 1937.
  2. ^ Martin Lewis Perl // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б Brozović D., Ladan T. Martin Lewis Perl // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с.
  4. ^ http://www.theguardian.com/science/2014/oct/23/martin-perl
  5. ^ NNDB (анг.) — 2002.
  6. ^ Газета «Форум», № 270, 2010
  7. ^ Мартын Льюіс Пэрл. Аўтабіяграфія

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]