Марцін Фашка-Рудаш | ||
---|---|---|
![]() | ||
Рост | 183 см[1] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 10 жніўня 2000[1] (24 гады) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Білі Тыгржы | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2017 — цяпер |
Марцін Фашка-Рудаш (па-славацку: Martin Faško-Rudáš; нар. 10 жніўня 2000 году) — славацкі хакеіст, нападнік чэскага клюбу «Білі Тыгржы».
У юнацтве Фашка-Рудаш быў у структуры трэнчынскай «Дуклы». У 2016 годзе перабраўся за акіян, далучыўшыся да клюбу «Эвэрэт Сылвэртыпс» з Заходняй хакейнай лігі. У амэрыканскім клюбе быў два з паловай гады, перш чым прыяднацца да іхных канкурэнтаў зь лігі «Саскатун Блэйдс» у студзені 2021 году, дзе і скончыў сэзон. Правёўшы сэзон 2020—2021 гадоў ў клюбе «Банская Быстрыца» з роднага гораду, у 2021 году прыяднаўся да чэскага клюбу «Білі Тыгржы»[3][4]. Хутка замацаваўся ў лібэрацкім клюбе.