Мары Мадлен дэ Ляфает

Мары Мадлен дэ Ляфает
франц. Marie-Madeleine Pioche de La Vergne
Мары Мадлен дэ Ляфает, гравюра XVII стагодзьдзя
Мары Мадлен дэ Ляфает, гравюра XVII стагодзьдзя
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 18 сакавіка 1634(1634-03-18)[1][2]
Памерла 25 траўня 1693(1693-05-25)[1][4][5][…] (59 гадоў)
Пахаваная
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Гады творчасьці 1662—1693
Жанр навэла, раман
Мова француская
Значныя творы «Прынцэса Клеўская» (1678)
Подпіс Выява аўтографу
Творы ў Вікікрыніцах

Мары́ Мадле́н дэ Лафае́т, графіня дэ Лафает (франц. Marie-Madeleine Pioche de La Vergne; 18 сакавіка 1634 — 25 траўня 1693, Парыж) — француская пісьменьніца.

Зацікавілася літаратурай у юнацтве, наведвала найбольш значныя літаратурныя салёны таго часу — салён мадам дэ Рамбуе і салён мадам дэ Скюдэры, а ў сталым узросьце заснавала свой уласны салён. Блізка сябравала зь Лярашфуко, які пазнаёміў яе з самымі выбітнымі літаратарамі той эпохі.

Першым надрукаваным творам была псыхалягічная навэла «Прынцэса дэ Манпансье» (La Princesse de Montpensier, 1662), выдадзеная ананімна. Наступным выйшаў «маўрытанскі» раман «Заіда» (Zaïde, 1669—1671) за подпісам Жана Рэно дэ Сэгрэ. Самы знакаміты твор Лафает — раман «Прынцэса Клеўская» (франц. La Princesse de Clèves) — быў надрукаваны ў 1678, зноў ананімна. Лічыцца, што гэты раман папярэднічае эўрапейскаму псыхалягічнаму раману. Астатнія творы мадам дэ Лафает былі надрукаваныя пасьля яе сьмерці.

  1. ^ а б Marie-Madeleine de Lafayette // FemBio database (ням.)
  2. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  3. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118725939 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  4. ^ Marie-Madeleine La Fayette // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  5. ^ Marie Madeleine Pioche de la Vergne // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.