Марыйка Падгарáнка (укр.: Марійка Підгірянка; імя пры нараджэньні Марыя Амяльянаўна Ленэрт, у замужжы Дамброўская; 29 сакавіка 1881, с. Белыя Аславы Надварнянскага павету Станіслаўскага ваяводзтва, Аўстра-Вугоршчына — 20 траўня 1963, вёска Рудна каля Львова, УССР, СССР) — украінская паэтка, пэдагогіца і асьветніца.
Марыйка Падгаранка | |
укр. Марійка Підгірянка | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Марыя Амяльянаўна Ленэрт |
Псэўданімы | Марыйка Падгаранка |
Нарадзілася | 29 сакавіка 1881 вёска Белыя Аславы, Надварнянскі павет, Станіслаўскае ваяводзтва, Аўстра-Вугоршчына |
Памерла | 20 траўня 1963 Рудна, каля Львова |
Пахаваная | Лычакаўскія могілкі, Львоў |
Сужэнец | Awhustyn Dombrowski[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Пэдагогіца, паэтка |
Гады творчасьці | 1904-1963 |
Мова | украінская |
Дэбют | 1904 |
Значныя творы | «Відгуки душі» (1908) |
http://pidhirianka.ho.ua/ |
Марыя Ленерт нарадзілася ў сям'і лясьніка ў вёсцы Белыя Аславы цяпер Надварнянскага раёну Івана-Франкоўскай вобласьці. Ейная маці была ўкраінкай, а бацька немцам. У Марыі рана зьявілася цяга да літаратуры і паэзіі. У 13 гадоў яна паспрабавала свае паэтычныя сілы. У 1900 г. экстэрнам пасьпяхова здала іспыты ў настаўніцкую сэмінарыю ў Львове. Атрымала дыплём на права выкладаць у школе. З таго часу 40 гадоў яна аддала школьнай справе ў вёсках Прыкарпацьця і Закарпацьця і дзясяткі гадоў літаратурнай дзейнасьці[1].
У 1904 г. у вёсцы Рудна, дзе працавала, пазнаёмілася з настаўнікам мясцовай школы Аўгусцінам Дамброўскім, будучым настаўнікам, грамадзкім дзеячам, паслом ва ЎН Раду. У 1905 годзе пабралася зь ім шлюбам[2].
У 1940 годзе цяжкая хвароба надоўга прыкула паэтку да ложка. Толькі праз 10 гадоў ейнае здароўе паправілася, і яна змагла вярнуцца да творчасьці[3].
У 1960 годзе Марыйка Падгаранка была прынятая ў сябры Саюзу пісьменьнікаў Украіны[4].
Памерла ў 1963 годзе каля Львова. Пахаваная на полі № 5 Лычакаўскіх могілак у Львове[5].
Друкаваць вершы ў пэрыядычным друку Марыйка Падгаранка пачала ў 1904 годзе. Першы зборнік вершаў «Відгуки душі» выйшаў у 1908 годзе[6].
Большасьць сваіх твораў паэтка напісала для дзяцей і пра дзяцей. Асноўнымі матывамі вершаў Марыйкі Падгаранкі да 1939 г. былі мары аб лепшай будучыні народу, услаўленьне прыгажосьці роднага краю, прыроды Карпатаў. Аўтарка шчодра выкарыстоўвае фальклёрныя матывы, ейныя вершы далікатныя і лёгкія, часта нагадваюць украінскія народныя песьні[7].
У савецкі час, пры жыцьці Марыйкі Падгаранкі, ейныя кнігі не выдаваліся, асобныя вершы зьяўляліся толькі ў часопісах. Пазьней выдавецтвы Львова і Кіева выдалі невялікія зборнікі для дзяцей: «Безкінечні казочки», «Грай, бджілко», «Ростіть великі», «Школярики йдуть»[8].
У 1962 г. вершы аўтаркі ўвайшлі ў калектыўны зборнік «Гірські квіти», які выйшаў ва Ўжгарадзе[9].
У 2009 годзе сын паэткі Маркіян Дамброўскі прафінансаваў выданьне самага поўнага збору твораў Марыйкі Падгаранкі — вялікага тома «Для Вкраїни вірно жиймо» (Івана-Франкоўск: Нова Зоря, 2009)[10].
• «Відгуки душі» (1908)
• «Безконечні казочки» (1970)
• «Грай, бджілко!» (1978)
• «Ростіть великі» (1992).