Марыюс Вольф | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 траўня 1995[1] (29 гадоў) | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | нападнік, паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аўгсбург | |
Нумар | 11 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014 2014—2016 2016—2018 2017—2018 2018—2024 2019—2020 2020—2021 2024— |
Мюнхэн-1860 II Мюнхэн-1860 Гановэр-96 → Айнтрахт Фр. (арэнда) Барусія Дортмунд → Гэрта (арэнда) → Кёльн (арэнда) Аўгсбург |
10 (3) 41 (5) 2 (0) 31 (5) 90 (5) 21 (1) 33 (2) 11 (1) |
Зборныя | ||
2023— | Нямеччына | 5 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ма́рыюс Вольф (па-нямецку: Marius Wolf; нар. 27 траўня 1995 году) — нямецкі футбаліст, правы абаронца клюбу «Аўгсбург» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Выхаванец моладзевай акадэміі «Мюнхэн-1860». Дэбютаваў у Бундэсьлізе 2 у складзе мюнхэнскага клюбу 26 кастрычніка 2014 году ў матчы супраць браўншвайскага «Айнтрахту». 21 лютага 2015 году Вольф забіў свой першы гол у хатняй пераможнай гульні супраць «Санкт-Паўлі». 8 студзеня 2016 году перайшоў да складу «Гановэру-96»[2]. У студзені 2017 году на правах арэнды далучыўся да франкфурцкага «Айнтрахту». 28 траўня 2018 году Вольф склаў пяцігадовую працоўную дамову з дортмундзкай «Барусіяй»[3]. 18 верасьня дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў у выязным матчы супраць «Бруге»[4]. 2 верасьня 2019 году гулец быў аддадзены ў арэнду «Гэрце» на сэзон 2019—2020 гадоў[5]. 2 кастрычніка 2020 году далучыўся да «Кёльну» на правах арэнды на сэзон 2020—2021 гадоў[6]. Пазьней Вольф вярнуўся ў «Барусію», дзе стаў часьцей зьяўляцца ў складзе «чмялёў»[7]. 8 жніўня 2024 году Вольф склаў трохгадовы кантракт з «Аўгсбургам»[8].
17 сакавіка 2023 году Вольф атрымаў свой першы афіцыйны выклік у нацыянальную зборную Нямеччыны на таварыскія матчы супраць зборнай Пэру і Бэльгіі[9].
«Айнтрахт»:
«Барусія»: