Марыюш Малец | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 красавіка 1995 (29 гадоў) | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Погань | |
Нумар | 33 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2016 2016—2017 2017—2018 2018— |
Палёнія Бытам Алімпія Грудзёндз Падбэскідзе Погань |
17 (1) 29 (0) 34 (0) 123 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ма́рыюш Ма́лец (па-польску: Mariusz Malec; нар. 4 красавіка 1995 году) — польскі футбаліст, цэнтральны абаронца клюбу «Погань».
Скончыў футбольную акадэмію «Руха»[2]. 1 ліпеня 2014 году далучыўся да бытамскай «Палёніі», зь якой спаборнічаў у Трэцяй лізе, а потым у Другой лізе. Сэзон 2016—2017 гадоў абараняў колеры грудзёндзкай «Алімпіі». 3 лютага 2017 году склаў працоўную дамову з «Падбэскідзе»[3]. Дэбютаваў за клюб 18 сакавіка 2017 году ў матчы Першай лігі супраць «Хайнічанкі» (1:1). Выдатна згуляў вясновую частку сэзону, чым прыцягнуў увагу некалькіх клюбаў Экстраклясы[4].
5 чэрвеня 2018 году далучыўся да шчэцінскай «Погані»[5]. Дэбютаваў за новую каманду 25 жніўня ў матчы Экстраклясы супраць гданскай «Лехіі» (2:3). Свой першы гол ён забіў у браму забжаўскага «Гурніка»(3:1). 15 траўня 2019 году ў матчы чэмпіянату супраць «Легіі» (1:1) пасьля грубага парушэньня правілаў Луішам Рошам атрымаў траўму[6]. Спачатку меркавалася, што гулец будзе адсутны цягам шасьці-васьмі тыдняў[6], але падчас адных з трэнаваньняў пашкодзіўся яшчэ раз[7].