Марыя Радзевіч | |
Maria Rodziewiczówna | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Марыя Радзевіч (Радзевічуўна) |
Псэўданімы | Žmogus, Mario, Weryho |
Нарадзілася | 30 студзеня (11 лютага) 1863 |
Памерла | 6 лістапада 1944[1] (81 год)
|
Пахаваная | |
Бацькі | Генрык Радзевіч[d] Амелія з Куранецкіх[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | навэлістка, пісьменьніца, празаік |
Гады творчасьці | 1882—1944 |
Кірунак | рэалізм |
Мова | польская мова[2][2][3] |
Дэбют | 1882 |
Значныя творы | Straszny dziadunio (1887), Dewajtis (1889), Magnat (1900), Florian z Wielkiej Hłuszy (1929) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Марыя Радзéвіч (Радзевічаўна) па-польску: Maria Rodziewiczówna; 11 лютага [ст. ст. 30 студзеня] 1863, вёска Пянюга, Ваўкавыскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя ― 6 лістапада 1944, в. Жалязна, Скернявіцкі павет, Лодзінскае ваяводзтва, Польшча) ― польская пісьменьніца, грамадзкая дзяячка, тэасафіня.
Марыя Радзевіч нарадзілася ў шляхецкай сям’і ў 1863 годзе. Ейныя бацькі, Генрык Радзевіч і Амелія (з Куранецкіх) за дапамогу ўдзельнікам паўстаньня 1863 году, якая выявілася ў захоўваньні зброі, былі сасланыя ў Сыбір, а маёнтак канфіскаваны. Маці, у якасьці выключэньня, дазволілі выхоўваць дзіця да 2 месяцаў (па іншай вэрсіі — да 10 дзён), затым Марыя была аддадзеная пад апеку сваякоў. У 1871 г., пасьля амністыі, бацькі вярнуліся з Сыбіру і пасяліліся ў Варшаве, дзе апынуліся ў вельмі цяжкім матэрыяльным становішчы. Марыя пачала працаваць, давала прыватныя заняткі[4].
У 1875 г. Генрык Радзевіч атрымаў у спадчыну маёнтак Грушава на Палесьсі ад свайго бязьдзетнага брата Тэадора, што забясьпечыла адносны дабрабыт сям’і[5].
Марыя вучылася ў Варшаве ў пансыянаце Кучынскай. У канцы 1876 г. пачала вучыцца ў Язлоўцы, у пансыянаце ў манашак. Выхоўвалася ў рэлігійна-патрыятычнай атмасфэры, што наклала адбітак на ўсё ейнае жыцьцё. Пад уплывам настаяцельніцы Марцэліны Дароўскай стала пісаць вершы («Колер лотасу»). Праз тры гады вярнулася ў сям’ю[6].
У 1881 г., пасьля сьмерці бацькі, атрымала ў спадчыну маёнтак Грушава, і паступова ўзяла кіраваньне ім у свае рукі. У 1887 г. фармальна стала гаспадыняй маёнтку[7].
У сярэдзіне 1890-х гг. пісьменьніца некаторы час жыла ў маёнтку ў саюзе з Хеленай Вэйхэрт, яе называюць першай буч у польскай літаратуры[8]. Марыя коратка стрыглася, апраналася па-мужчынску. Пасьля яны пераехалі ў Варшаву, працягваючы гаспадарыць у Грушаве. Шмат падарожнічалі разам (Рым, Рыўера, Мюнхэн, Швэцыя, Нарвэгія)[9].
У Варшаве М. Радзевіч працягвала ў зімовыя месяцы жыць з Хеленай Вэйхэрт, у той час як у Грушаве ў 1919 г. месца Вэйхэрт заняла іншая жанчына, прадстаўленая як далёкая сваячка і партнэрка пісьменьніцы — Ядвіга Скірмунтаўна (Скірмунт). Гэтыя адносіны былі апісаныя Я. Скірмунт у ейных мэмуарах нямецкім словам Wahlverwandtschaft, што азначае «духоўнае сваяцтва» / «сваяцтва па выбары»[10]. Іх аб’ядноўвала і агульная праца над польскім нацыянальным адраджэньнем на Палесьсі. Праз тое, што часта жыла ў ізаляцыі ў палескім маёнтку набыла мянушку "зубар у спадніцы"Włodzimierz Pujsza: W Centrum Kultury Polskiej — o Marii Rodziewiczównie w: Nasz Czas 6/2003 (595)</ref>.
У 1905 г. пачала актыўную грамадзкую дзейнасьць (сацыяльная напружанасьць, працоўная беднасьць вельмі траўмавалі яе). У 1906 г. заснавала жаночае таемнае таварыства «Унія». Унесла ўклад у адкрыцьцё прадуктовай крамы ў Варшаве і крамы народных тавараў. У час Першай сусьветнай вайны ў Варшаве ўдзельнічала ў арганізацыі ваеннага шпіталя, а таксама дапамагала ў арганізацыі танных кухняў для інтэлігенцыі і брацкай акадэмічнай дапамогі. У 1915 г. ненадоўга вярнулася ў Грушава, клапоцячыся аб уцекачах[11].
Была чаліцай Варшаўскага тэасафічнага таварыства[12].
У кастрычніку 1939 г. зьбегла з Грушава, занятага Чырвоным войскам. Ейны дом быў разрабаваны, а бібліятэка спаленая. Некаторы час разам з Я. Скірмунт знаходзілася ў перасыльным лягеры ў Лодзі, клапоцячыся пра сулягернікаў і заслужыўшы іх любоў. Апошнія гады жыла ў Варшаве, у беднасьці. Падчас Варшаўскага паўстаньня яе апекавалі сябры і паўстанцы[13].
Увосень 1944 году яна памерла ад пнэўманіі. Пахаваная на Павонзкаўскіх моліках у Варшаве[14].
Першыя літаратурныя навэлі «Гама пачуцьцяў» і «З блякноту рэпартэра» Марыя Радзевіч апублікавала пад псэўданімам Mario ў адным з польскіх часопісаў. А ў 1884 годзе пад гэтым псэўданімам пісьменьніца друкуе апавяданьні «Язон Баброўскі» і «Farsa pany»[15].
Сапраўдная папулярнасьць да Марыі Радзевіч прыйшла пасьля перамогі ў літаратурным конкурсе часопісу «Swit», дзе яна апублікавала сваю аповесьць «Страшны дзядуня», якая была надрукаваная на старонках львоўскага «Dzienika Lwowskego», а затым у кніжным выдавецтве ў Варшаве. Аповесьць выйшла з друку, калі аўтарцы было дваццаць гадоў. Нягледзячы на некаторую наіўнасьць, надуманасьць сітуацыяў, аповесьць прываблівала тады чытачоў сваёй навізной і шчырасьцю. Здзіўляла багацьцем фантазіі маладой пісьменьніцы, ейнае ўменьне трымаць у напружанасьці чытачоў, заінтрыгаваць іх, арганічна ўвесьці ў твор элемэнт таямнічасьці[16].
Аўтарка рэалістычных раманаў з сэнтымэнталісцкай, псыхалягічнай і этычнай тэндэнцыяй у жыцьці ўсходнепольскай шляхты і інтэлігенцыі ў XIX і XX стагодзьдзях. Сьпявачка этасу польскай шляхты Крэсаў. Ейныя творы часта ідэалізавалі вясковае жыцьцё ў лясной глушы і палескае сялянства[17].
Апублікавала каля 30 кніг; за прадуктыўнасьць яе празвалі «Сянкевіч у спадніцы»[18].
Паводле ейных твораў быў зьняты шэраг кінафільмаў: «Флярыян» (1938), «Верас» (1938) і «Паміж вуснамі і краем келіха» (1987), сэрыял «Лета лясных людзей» (1985)[19].
Жыцьцё пісьменьніцы зьвязана з Беларусьсю. Спачатку з Зэльвеншчынай, дзе яна нарадзілася, потым з Палесьсем. Большую частку жыцця пісьменьніца правяла ў маёнтку Грушава (Кобрынскі павет), дзе пісала свае творы, якія друкаваліся ў Варшаве[20].
У многіх творах закранала беларускую тэматыку, апісвала жыцьцё вяскоўцаў, а таксама хараство беларускай прыроды, заўсёды спачувальна ставілася да беларускага сялянства[21].
Кнігі Марыі Радзевіч у перакладзе на беларускую мову ў Беларусі не выдаваліся[22].
• Gama uczuć (1882)
• Straszny dziadunio (1887)
• Dewajtis (1889)
• Kwiat lotosu (1889)
• Szary proch (1889)
• Między ustami a brzegiem pucharu (1889)
• Ona (1890)
• Błękitni (1890)
• Nowele (1890: Między ustami a brzegiem pucharu i Farsa panny Heni
• Nowele (1890, nowele: Jazon Bobrowski, Pierwsza kula, Nad program, Historia o białym wole, Filantrop)
• Obrazki (1891, nowele: Złota dola, Na wigilię, W noc grudniową, Znachor, Myśl, Południca)
• Hrywda (1891)
• Czarny bóg. Powieść na tle współczesnego zamętu (1892)
• Anima vilis (1893)
• Lew w sieci (1893)
• Pożary i zgliszcza (1893)
• Na fali (1894)
• Z głuszy (1895, nowele: Noc, Ul, Z tamtej strony, Czarna woda, Młyn Archipa, Na starej choinie, Wpisany do heroldii, Zachód, Pro memoria, Piaski, Szwed, Rozdroże, Posłaniec, Zagony, Czajki)
• Jerychonka (1895)
• Ryngraf (1895)
• Na wyżynach (1896)
• Klejnot (1897)
• Kądziel (1899)
• Barcikowscy (1900)
• Gry i zabawy towarzyskie w pokoju oraz na wolnem powietrzu, zebrała i ułożyła Marja Weryho — mała encyklopedia gier i zabaw dziecięcych
• Magnat (1900)
• Nieoswojone ptaki (1901)
• Wrzos (1903)
• Macierz (1903)
• Światła (1904, 1929; nowele: Światła, Złe, Na tokach, Skręt, Wydaleni, Pięć koron, Skrzypek, Surma, Drwal, Siódmy syn, Tajemniczy medalik, Wrażenia i przeżycia — Lato 1915)
• Czahary (1905)
• Ragnarök (1906)
• Joan VIII, 1−12 (1906)
• Byli i będą (1908)
• Rupiecie (1908, 1909, nowele: Rupiecie, Triumfator, Kamienie, Tutejszy, Tak zwani «Głupi», Ciotka, Lamus, Jan Borucki, Bajka o głupim Marcinie, Hryc, Bagno, «Wołowy czerep», Dobra służba)
• Jaskółczym szlakiem (1910)
• Kamienie. Ciotka. Wpisany do heroldii (1910)
• Atma (1911)
• Barbara Tryźnianka (1914)
• Czarny chleb (1914, 1930, nowele: Złota dola, Na Wigilię, W noc grudniową, Znachor, Myśl, Południca, Czarny chleb, Jezioro, Kolega Szoll, Pierścień, Starzec, Pierwsza kula, Jedna droga)
• Bajka o głupim Marcinie. Nowela (1917)
• Lato leśnych ludzi (1920)
• Niedobitowski z granicznego bastionu (1926, nowele: Niedobitowski z granicznego bastionu, Tydzień u Niedobitowskich, Niedobitowscy płacą, Sprawa jednorurki nr 3080, Przekroczenie obowiązujących ustaw, Obywatel Kuźma Suprunik, § 4, Czterech małych Mystkowskich, Jutrznia, Świętek)
• Florian z Wielkiej Hłuszy (1929)
• Dwie Rady: Rada Narodowa 1915, Rada Koronna 1925 (1931)
• Gniazdo Białozora (1931).
Недатаваныя творы
• Pleśń (nowela)
• Róże panny Róży (nowelka)
• Kozacza dusza [неапублікаваны твор].
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|